Свет88

Смяротнік з Дамадзедава помсціў за сястру

Магамед Яўлоеў сышоў у партызаны пасля зачысткі, якую ФСБ правяло ў яго роднай вёсцы Алі-Юрт.

Смяротніка Магамеда Яўлоева, які ўчыніў 24 студзеня тэракт у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава», праводзілі ў Маскву сябар, брат і сястра — удава забітага спецслужбамі баевіка. Магамед Яўлоеў сышоў у партызаны пасля зачысткі, якую ФСБ правяло ў яго роднай вёсцы Алі-Юрт.

Як лічаць эксперты, прычыны сыходу Яўлоева ў лес да баевікоў і ператварэнне яго ў смяротніка варта шукаць у зачыстцы, праведзенай спецслужбамі ў сяле Алі-Юрт, у якой пацярпелі яго родныя. Апошняй кропляй магло стаць забойства федэраламі мужа сястры ў жніўні мінулага года.

У арыштаваных у мінулы аўторак 16-гадовага Ахмеда Яўлоева, 22-гадовай Фацімы Яўлоевай і 22-гадовага жыхара вёскі Алі-Юрт Назранаўскага раёна Інгушэціі Умара Аушава падчас следчых дзеянняў на руках знайшлі сляды гексагена, які ўваходзіць у склад пластыта, з якога складаўся пояс смяротніка. Усіх траіх Магаскі раённы суд арыштаваў на два месяцы па падазрэнні ў забойстве (артыкул 105 КК РФ), тэрарызме (арт. 205), незаконным абароце зброі і боепрыпасаў (арт. 222) і незаконным вырабе зброі (арт. 223).

За пяць дзён да тэракту 20-гадовы Магамед Яўлоеў, які сышоў з хаты і далучыўся да баевікоў летам мінулага года, вярнуўся ў Алі-Юрт, дзе атрымаў ад сваякоў выбуховую прыладу.
У родным сяле Магамед прабыў усяго адзін дзень, там ён сустракаўся толькі з сястрой, братам і Умарам Аушавым.

Па словах сястры смяротніка Фацімы, менавіта Аушаў адвёз Магамеда на сваіх «Жыгулях» на аўтавакзал, адкуль той паехаў у Маскву. Напярэдадні стала вядома, што экспертыза ДНК пацвердзіла: тэракт у «Дамадзедаве» сапраўды ўчыніў Магамед Яўлоеў.

Паводле версіі следства, Яўлоевы і Аушаў пастаянна падтрымлівалі сувязі з баевікамі да выбуху ў «Дамадзедаве». У прыватнасці, СМІ высветлілі, што Фаціма Яўлоева была жонкай аднаго з лідараў пліеўскай бандгрупы Бекхана Багатырова, знішчанага 12 жніўня 2010. Аўтамабіль, у якім ехалі Багатыроў і «амір» баевікоў Харон Пліеў, у паселішчы Пліеў абстралялі супрацоўнікі ФСБ.

Пакінуўшы машыну, баевікі схаваліся ў сяле, аднак ад цяжкіх раненняў, атрыманых падчас перастрэлкі, яны неўзабаве памерлі. У кінутым аўтамабілі была знойдзеная самаробная выбуховая прылада магутнасцю 12 кг трацілу. Гэта дазволіла спецслужбам заявіць аб перадухіленні буйнога тэракту.

Па словах бацькоў, Магамед Яўлоеў сышоў з хаты праз два тыдні пасля гэтай спецаперацыі — 31 жніўня. Малады чалавек сказаў ўсім, што едзе на заробкі ў Краснадарскі край, а сам далучыўся да баевікоў, што хаваліся ў лясах. Разам з Яўлоевым, па некаторых дадзеных, у лес пайшлі яшчэ некалькі жыхароў вёскі Алі-Юрт. Урэшце яны зрабіліся членамі банды былога сунжанскага эміра Хамзата, які ўзначальвае брыгаду смяротнікаў «Імарата Каўказ».

Паводле звестак «Коммерсанта», бомбу, якую Яўлоеў падарваў 24 студзеня ў «Дамадзедаве», маглі вырабіць у суседнім з Алі-Юртам паселішчы Экажава, у доме сваяка Бекхана Багатырова — Барыса Багатырова. Пасля выяўлення там выбуховых прылад Барыса Багатырова аб’явілі ў вышук.

Прычыны сыходу Яўлоева да баевікоў шукаюць у зачыстцы ў Алі-Юрце

Як піша выданне «Газета.ru», эксперты спрабуюць растлумачыць, што прымусіла групу маладых людзей з Алі-Юрта, сярод якіх былі Магамед Яўлоеў і Адам Ганіжаў, затрыманы ў мінулы аўторак судом Магаса на 72 гадзіны, далучыцца да баевікоў.

Як высветліла выданне, у ліпені 2007 года прозвішчы Яўлоевых і Ганіжавых фігуравалі ў спісе пацярпелых ад зачысткі спецслужбаў. Спецаперацыя была праведзеная федэраламі пасля абстрэлу адміністрацыі прэзідэнта Інгушэціі і будынка ФСБ ў Магасе. Як тады высветлілі, страляніна вялася з боку вёскі Алі-Юрт. Паводле дадзеных праваабаронцаў,

некалькі чалавек, у тым ліку падлеткі, жанчыны і мула былі моцна збітыя, некалькі дзясяткаў чалавек затрымалі.

Жыхары Алі-Юрта звярнуліся ў суд, але вінаватых у збіцці не знайшлі. Цяпер іх позву разглядае Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу. Як адзначаюць праваабаронцы, як правіла, атрады смяротнікаў папаўняюць маладыя людзі, чые сваякі былі забітыя, выкрадзеныя альбо пацярпелі ад жорсткіх дзеянняў спецслужбаў.

Як лічыць кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Мемарыял» Цімур Акіеў, зачыстка у Алі-Юрце цалкам магла стаць штуршком для таго, каб малады чалавек далучыўся да атрада, пераканаўшыся ў тым, што вінаватых у злачынстве не знойдуць і не пакараюць. Магчыма, апошняй кропляй у рашэнні Яўлоева сысці ў лес стала забойства федэраламі мужа сястры.

Нагадаем, раней прэса пісала, што яшчэ адным матывам сыходу Яўлоева з дому магло стаць няшчаснае каханне. Перад сваім знікненнем Магамед развёўся з 16-гадовай грамадзянскай жонкай Мар’ям. Разам маладыя людзі пражылі ўсяго пяць месяцаў. Магамед і Мар’ям пасварыліся пасля таго, як ён пачуў, што яна размаўляе па тэлефоне са сваім былым хлопцам. Магамед учыніў скандал, дзяўчына паскардзілася на мужа бацькам.

Пасля гэтага бацька забраў Мар’ям дадому. Па словах мужчыны, сям’ю пакрыўдзіла яшчэ і тое, што Яўлоевы не выканалі свайго абяцання — паслаць іх дачку вучыцца. Паколькі Мар’ям была непаўналетняй, шлюб не быў зарэгістраваны. Маладыя людзі проста раз’ехаліся і вызвалілі адзін аднаго ад абавязанняў. Як расказаў газеце «Комсомольская правда» знаёмы Яўлоева, цяпер Мар’ям не знаходзіць сабе месца — думае, што ёсць і яе віна ў тым, што Магамед зрабіўся бандытам.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля забойства аяталы Хаменеі Крэмль стаў баяцца ўласных камер назірання — бо і іх можна ўзламаць14

«Водар» і «Смачны»: на ўпакоўках пішуць, што на заквасцы, а яны на дражджах5

Украінскія дроны з ШІ аўтаномна збіваюць «шахеды»: іх пусцілі ў серыю1

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?6

У маі УСУ вызвалілі амаль на 100 квадратных кіламетраў больш, чым страцілі — Сырскі10

Па Гродне гуляе такса з сасіскамі ў зубах

У Магілёве прадпрымальніца стварыла «месца здзяйснення жаданняў». Улады прымусілі яго прыбраць4

Дом Андрэя Макарэвіча ў Ізраілі пашкоджаны ў выніку іранскага ракетнага ўдару5

Да «Дажынак» у Калінкавічах мяняюць ружовую плітку на блакітную, а цана касмічная5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі68

«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць