Здарэнні33

У найбліжэйшыя суткі — моцны снег і завіруха

А пры праясненнях да мінус 22°С.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі воблачна, ноччу з праясненнямі. Ноччу па заходняй палове, а днём на значнай частцы тэрыторыі снег, завіруха.

Раніцай і днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях ападкі (мокры снег, дождж), слабы галалёд.

У дзённыя гадзіны па Мінскай і Віцебскай абласцях снег моцны.

На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, раніцай і днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—9°С, па паўночна-ўсходняй палове мінус 10—15°С, у Віцебскай і Магілёўскай абласцях пры праясненнях да мінус 16—18°С; днём ад мінус 9°С па паўночным усходзе да плюс 4°С па паўднёвым захадзе.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 12 лютага часам снег, мяцеліца, ноччу месцамі моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночнай чвэрці 5—10 м/с, месцамі парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9—16°С, па поўначы Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 20°С, па паўднёвым усходзе мінус 2—7°С; днём ад мінус 4°С па захадзе да мінус 14°С па паўночным усходзе краіны.

13 лютага месцамі кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, паўночны 4—9 м/с, ноччу па паўднёвым усходзе месцамі парывы да 15—18 м/с. Чакаецца ўзмацненне маразоў.

Тэмпература паветра ноччу мінус 13—20°С, па Віцебскай вобласці пры праясненнях да мінус 22°С, днём мінус 11—18°С;

па паўднёвым захадзе ноччу да мінус 9—12°С, днём мінус 5—10°С.

У Мінску ў пятніцу, 11 лютага, ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём снег, мяцеліца. У дзённыя гадзіны часам моцны снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу пераменных напрамкаў, днём паўднёва-ўсходні 5—10 м/с, раніцай і днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7—9°С, днём мінус 2—4°С.

У суботу, 12 лютага, у сталіцы часам снег, мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 5—10 м/с, днём парывы да 15—17 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10—12°С, днём мінус 8—10°С.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

Жанчыны апярэджваюць мужчын у самым экстрэмальным відзе аўтаспорту — тут ездзяць хутчэй, чым на «Формуле-1»6

Рыжанкоў спадзяецца на пацяпленне адносін з Польшчай13

Расія актыўней плануе замахі на кіраўнікоў еўрапейскіх абаронных кампаній1

Пампеі знішчыла не лава. Сем міфаў пра знакамітую катастрофу

Ці сапраўды моладзь менш цікавіцца сэксам? Вось што паказала даследаванне Playboy20

Былы беларускі палітвязень даў сваё тлумачэнне таму, што пайшоў ваяваць за Пуціна8

Тыгр забіў наведвальніка заапарка ў Англіі. Перад гэтым мужчына паказаў яму дзіўны жэст14

У Белавежскай пушчы паставілі звяроў у міліцэйскай форме23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра7

У Салігорску котка стала на індукцыйную пліту — згарэла ўся кватэра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць