Свет33

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму

Эндзі Бёрнэм папярэдзіў, што Масква займаецца падобным у Францыі і Германіі.

Эндзі Бёрнэм, фота Jon Super / AP

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Эндзі Бёрнэм заявіў, што Расія сапраўды ўмешвалася ў рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі з Еўрасаюза ў 2016 годзе, і папярэдзіў, што Масква займаецца падобным у Францыі і Германіі, піша Бі-бі-сі.

Бёрнэм расказаў у падкасце The Rest is Politics, што, упершыню трапіўшы на Даўнінг-стрыт пасля абрання лідарам Лейбарысцкай партыі і прызначэння прэм’ер-міністрам, ён спытаў пра магчымае ўмяшанне Расіі ў тое галасаванне.

«Я атрымаў выразны адказ: так, такое мела месца», — сказаў Бёрнэм.

«Я лічу, што мы насамрэч занадта пасіўна рэагавалі на гэта і недастаткова інфармавалі людзей пра тое, у якой ступені з-за мяжы спрабуюць дэстабілізаваць палітычны працэс», — дадаў ён.

Бёрнэм не прывёў дадатковых падрабязнасцей пра характар або маштабы дзейнасці Масквы падчас рэферэндуму па брэксіце.

Заява выклікала крытыку з боку прыхільнікаў незалежнасці Вялікабрытаніі ад ЕС. Група актывістаў Britain Unbound назвала каментарыі Бернема «яшчэ адной грубай спробай падарваць легітымнасць рашэння, прынятага брытанскім народам у 2016 годзе».

У заяве групы адзначаецца, што замежнае ўмяшанне ў выбары ў Вялікабрытаніі «відавочна непрымальнае», але дадаецца: «Няма важкіх падстаў меркаваць, што на вынік рэферэндуму 2016 года паўплывала ўмяшанне Расіі». «Акрамя таго, абразліва меркаваць, што выбаршчыкаў так лёгка падмануць», — заявілі актывісты.

У інтэрв’ю вядучым падкаста, якое павінна выйсці ў эфір у панядзелак, Бёрнэм заявіў, што абмяркоўваў праблему расійскага ўмяшання з канцлерам Фрыдрыхам Мерцам падчас свайго візіту ў Германію ў пачатку тыдня.

«Безумоўна, існуе дэзінфармацыя, якая зыходзіць з Расіі і ўплывае на нямецкую палітыку», — сказаў ён.

Кіраўнік брытанскага ўрада працягнуў: «Цяпер важна выразна зафіксаваць гэтыя факты, і я мяркую, што гэта дапаможа выбаршчыкам у Германіі і Францыі зразумець: частка гэтай палітыкі ініцыюецца нашымі ворагамі, а менавіта Расіяй».

Упершыню за 10 гадоў з моманту рэферэндуму і пасля змены сямі ўрадаў прэм’ер-міністр краіны заявіў, што Расія спрабавала паўплываць на вынік рэферэндуму.

Аднак папярэджанні пра спробы Крамля ўздзейнічаць на палітыку Вялікабрытаніі гучаць рэгулярна.

У 2020 годзе парламенцкі Камітэт па разведцы і бяспецы апублікаваў даклад пра ўмяшанне Расіі ў выбары і рэферэндумы ў Вялікабрытаніі.

У дакладзе не было адназначнай высновы пра тое, ці спрабавала Расія паўплываць на вынікі рэферэндуму аб выхадзе з ЕС, аднак у ім раскрытыкавалі ўрады, якія змянялі адзін аднаго, за тое, што яны не змаглі ў поўнай меры ацаніць гэтую пагрозу і супрацьстаяць ёй.

У верасні, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН, Эндзі Бёрнэм абвінаваціў расійскія спецслужбы ў выкарыстанні «ўсіх даступных ім сродкаў для распаўсюджвання хлусні і дэзінфармацыі, а таксама для спекуляцыі на страхах людзей».

Бёрнэм заявіў, што Вялікабрытанія створыць новы цэнтр для «стрымлівання атрутнай хвалі» дэзынфармацыі.

Каментары3

  • Indrid Cold
    12.10.2026
    Мы і так гэта ведалі. Ну і якія наступствы будуць? Пракапеня далей будзе не афіліраванны з беларускімі крыптабіржамі якія дапамагаюць рускім абыходзіць санкцыі? І таксама ніяк не афіліраванны з гуцэрыевым і ягонай сям'ёй? Ну ок, пачакаем :)
  • О-хо-хо!
    12.10.2026
    Наконец-то начало доходить!
  • bosed
    12.10.2026
    Они прозрели, не прошло и года :D
    Забыл выразить крайне сильную озабоченность..

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос24

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская правяла перамовы з прэзідэнтам Румыніі3

Навукоўцы ўпершыню знайшлі кроў дыназаўра ў скамянелых парэштках

Следам за 7 тонамі радыеактыўных лісічак з Беларусі ў Літву не пусцілі і 20 тон радыеактыўных чарніц10

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос24

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць