Культура

У Мінску адбылася прэзентацыя зборніка «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы»

На XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашу 10 лютага адбылася прэзентацыя зборніка эсэ, вершаў і прысвячэнняў «Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы».

Кніга аб’ёмам 368 старонак, укладзеная Анатолем Вераб’ём, Мікалаем Мінзерам і Сяргеем Панізнікам, выйшла ў выдавецтве «Літаратура і мастацтва» накладам 1,5 тыс. асобнікаў.

Кандыдат філалагічных навук Анатоль Верабей адзначыў, што ў 2006 годзе ён сустрэўся ў Маскве з вядомым расійскім мастацтвазнаўцам Нінай Молевай, якая выкладала гісторыю мастацтва Караткевічу падчас яго вучобы на Вышэйшых літаратурных курсах прыканцы 1950-х — у пачатку 1960-х гадоў.

Паводле слоў літаратуразнаўцы, Караткевіча з Молевай звязвалі сяброўскія адносіны, ён прысвяціў ёй шэраг вершаў, у тым ліку «Баладу пра Невядомага, Першага», «Прарок Геронім Босх» і «Трызненне мужыцкага Брэйгеля». Молева стала прататыпам Ірыны Горавай у рамане Караткевіча «Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)».

У 1959 годзе Караткевіч падарыў Молевай аўтографы шэрагу сваіх паэтычных твораў на беларускай і рускай мовах, падрадковыя пераклады на рускую мову некаторых сваіх беларускамоўных вершаў. Усе гэтыя творы, а таксама успаміны Молевай пра Вышэйшыя літаратурныя курсы ўвайшлі ў кнігу, сказаў Верабей.

Другі раздзел зборніка склала эсэ Алега Лойкі «Уладзімір Караткевіч, альбо Паэма Гарсія Лойкі». «Гэты твор, які быў напісаны моцна хворым Лойкам у 2008 годзе, у апошнія месяцы яго жыцця, сведчыць пра подзвіг Алега Антонавіча як пісьменніка і навукоўцы, пра яго самаахвярнае служэнне мастацкаму слову. Сабраўшыся з сіламі, Лойка здзейсніў сваю даўнюю, больш як дваццацігадовую задуму — не толькі асэнсаваў постаць Уладзіміра Караткевіча ў кантэксце сусветнай літаратуры, але і выявіў уласную постаць, згадаў шмат цікавага з іх блізкага сяброўства», — адзначыў Верабей.

У трэці раздзел кнігі ўвайшлі творы-прысвячэнні, сяброўскія эпіграмы і ўспаміны пра Караткевіча.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

Пусты ўчастак у прыгарадзе Мінска прадалі за 192 тысячы даляраў5

Атака на НПЗ у Маскве — як «найлепшая СПА ў Расіі» прапусціла ўдар па сталіцы?6

Ціханоўская: Лукашэнка павінен усвядоміць: уся адказнасць за магчымыя наступствы для краіны будзе ляжаць на ім29

Беларускі бензін б'е па кашальках масквічоў: АЗС Расіі вымушаны купляць дарагое паліва з Беларусі5

Кіраўнік МЗС Украіны рэзка адрэагаваў на пазбаўленне Зяленскага ордэна і верне сваю польскую ўзнагароду20

Прэзідэнт Польшчы пазбавіў Зяленскага Ордэна Белага Арла — найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды краіны78

На Нямізе дабудоўваецца новы гандлёвы цэнтр. Стала вядома, які там будзе гіпермаркет3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць