Грамадства

У Мазыры дапытаюць Уладзіміра Целепуна

Упаўнаважаны з гарадскога аддзела ўпраўлення КДБ Прыходзька В.В. 21 лютага асабіста ўручыў позву праваабаронцу Уладзіміру Целепуну.
У позве указана, што яго выклікаюць на допыт у якасці сведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. На позве стаіць пазнака «паўторна»: першая позва грамадскаму актывісту дасылалася, калі ён знаходзіўся на лячэнні ў шпіталі. Гэтым разам супрацоўнікі КДБ чакаюць Целепуна на допыт 24 лютага, а 14-ай гадзіне.

«Я збіраюся пайсці туды з дакументамі, датычнымі ўсіх апошніх выбарчых кампаніяў — прэзідэнцкай і мясцовай 2010 году, парламенцкай 2008-га, мясцовай 2007-га.
Вазьму ўсе свае скаргі і адказы на іх, якія атрымліваў ад адказных асобаў, каб паказаць, што ў Беларусі не выконваецца выбарчае заканадаўства, парушаюцца правы грамадзянаў. У краіне фактычна адбываецца ўзурпацыя ўлады адным чалавекам на неабмежаваны тэрмін. Усё гэта і з’яўляецца прычынай незадаволеннасці людзей, якая выводзіць іх на Плошчу, каб мірным шляхам выказаць свой пратэст», — кажа праваабаронца.

У сваім рэгіёне праваабаронца Уладзімір Целяпун актыўна ўдзельнічае ў выбарчых кампаніях у якасці незалежнага назіральніка і з’яўляецца аўтарам шматлікіх скаргаў на парушэнне выбарчага заканадаўства рознымі суб’ектамі выбарчага працэсу. 21 студзеня ў адсутнасць праваабаронцы ў яго дома адбыўся ператрус. Двое оперупаўнаважаных мясцовага КДБ, адзін з якіх Прыходзька В.В., прад’явілі яго жонцы ордэр, падпісаны 19 студзеня. Праваабаронца не ведае, з якой прычыны ладзіўся ператрус, паколькі пастанову ён не бачыў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць