Грамадства

У Мінску адкрылася выстава да 115-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы

У галерэі «Лабірынт» прайшло адкрыццё выставы «Патрыярх беларускай сатыры», прысвечанай 115-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Кандрата Крапівы (Кандрата Кандратавіча Атраховіча).

Літаратурна-дакументальная выстава раскрывае шматграннасць сатырычнага таланту класіка беларускай літаратуры, паэта-сатырыка, празаіка, драматурга, вучонага-лінгвіста, аднаго з самых вядомых прадстаўнікоў нацыянальнай культуры — Кандрата Крапівы.

На выставе прадстаўлены цэнныя матэрыялы з архіва пісьменніка, якія захоўваюцца ў фондах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры: рукапісы, лісты, фатаграфіі розных гадоў, дакументы, асабістыя рэчы, кнігі.

Дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч лічыць, што творчасць Кандрата Крапівы недаацэненая.

«Я проста ўпэўнена, што калі б сёння на сцэне Купалаўскага тэатра ці любога іншага была пастаўлена яго п’еса „Хто смяецца апошнім“ ці „Брама неўміручасці“, мы зусім па-іншаму паглядзелі б на творчасць гэтага чалавека. Тое, што ўнёс у беларускую літаратуру Кандрат Крапіва, варта пераймання і прадаўжэння ў будучых пакаленняў творцаў», — сказала яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»10

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН10

Антываенная частка расійскага грамадства не здолела прадэманстраваць сваёй пазіцыі на выбарах у Дзярждуму29

Падрыхтавалі праект рэканструкцыі сінагогі ў Слоніме2

Зніклі ТГ-каналы гродзенскіх уладаў. Адказнасць узяў на сябе «Фронт вызвалення Гародні імя Максіма Танка»2

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць