Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Як я ў мусульманаў дыплём зарабіў

...З катэдры нам даводзілі, у прыватнасьці, прагрэсіўнасьць калыму ды права мужчыны мець да чатырох жонак. Тлумачылі і сутнасьць джыгаду. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Дыскусія з нагоды таго, што інтэрнэт-газэта Naviny.by атрымала расейскую прэмію, падаецца сымптаматычнай.

А менавіта: на дыскусійным абсягу айчыннага Сеціва ёсьць катэгорыя крытыкаў, якія пад люпаю вышукваюць прыкметы здрады нацыянальнай справе. Прычым іхні асабісты ўнёсак у гэту справу збольшага застаецца таямніцай. А дзяўбуць тых, хто нешта робіць.

Дык вось, не баючыся залішняга патасу, можна казаць, што БелаПАН з вэерам ягоных праектаў ужо забясьпечыў сабе годнае месца ў гісторыі айчынных мэдыяў. Некалі на журфаку будуць вывучаць гэты фэномэн: як ва ўмовах жорсткага аўтарытарызму, здушэньня вольнага слова трымала ўдар, мацавалася і штодзень распавядала праўду пра Беларусь першая незалежная інфармацыйная кампанія.

Недзяржаўным мэдыям, каб вы ведалі, датацыяў зь бюджэту не даюць. А трэба ж ня толькі выжываць, але і плаціць падаткі, і ўкладаць грошы ў пэрспэктыву. Гэта робіцца за кошт продажу свайго інфармацыйнага прадукту.

Ня выдам вялікага сакрэту, калі зазначу, што трылінгвізм БелаПАНу (беларуская, ангельская і расейcкая мовы) тлумачыцца ў тым ліку і камэрцыйнымі меркаваньнямі. І тут няма нічога заганнага.

Ва ўсякім разе, хай кіне камень той, хто зробіць з нуля нешта падобнае ў болей рафінаваным выглядзе.

Дарэчы, вось крэда праекту Naviny.by.

Як бачыце, усе акцэнты расстаўлены: і прыярытэт незалежнасьці, і дапамога айчынным рэгіянальным мэдыям, і разьвіцьцё беларускай мовы, і нават павага да тарашкевіцы.

Пісаўся ж тэкст у 2002 годзе пры непасрэдным удзеле аўтара гэтых радкоў.

Рэч у тым, што мне было прапанавана стаць першым галоўным рэдактарам інтэрнэт-газэты Naviny.by. Адпрацаваў у гэным амплюа болей за два гады.

І калі расейскія мэдыі зьвярталіся па інтэрвію, не лічыў ганьбай распавесьці пра наш мэдыйны праект і ўвогуле пра беларускія справы на мове суседняй краіны.

Ці вось нядаўна аналягічным чынам трохі прарэклямаваў айчынную благасфэру :)

Чым шырэй будуць пра нас ведаць, тым лепей. А ад таго, што інтэрвію па-расейску, ну далібог, карона не звалілася :)

Дарэчы, Naviny.by чытаюць практычна ва ўсіх кутках зямной кулі. Нават ў Іране, Кот д'Івуары, на Трынідадзе і Табага. Прычым замежных наведнікаў усё более. Статыстыка абсалютна дакладная, у Сеціве ж фіксуецца кожны клік.

Мяркую, што ў Афрыцы, Лацінскай Амэрыцы, арабскім сьвеце рэсурс цікавы многім з тых, хто некалі атрымліваў у нас адукацыю. Так, на расейскай мове. Але ж галоўнае, на мой погляд, тое, што ў выніку сьвет болей даведваецца пра Беларусь зь незалежнай інфармацыйнай крыніцы.

Што ж да назову той прэміі, дык — ну што зробіш, у расейцаў свае комплексы! Яны не заўважаюць нават, што дамэн ня іхні: Naviny ж, у рэшце рэштаў — .BY, а ня .RU!

Зь іншага боку, тыя людзі ў Маскве, даючы ўзнагароду, дэ-факта прызналі посьпехі інтэлектуальнай эліты незалежнай Беларусі. Хіба кепска?

Зразумела, для нас нацыянальная, у прыватнасьці, моўная праблематыка з шэрагу прычынаў асабліва адчувальная, дыскусійная. І спрачацца варта. Нецікава толькі, калі справа зводзіцца да высьвятленьня, хто самы сьвядомы.

Вось тут я пра гэта трохі пісаў ужо.

...Добра, але пры чым тут, спытаеце вы, мусульманы ў загалоўку?

Адказваю. У маім асабістым архіве ляжыць дыплём, напісаны арабскай вязьзю.

У 1998 годзе давялося ў межах аднае адукацыйнае праграмы цягам двух тыдняў слухаць ў Эгіпце лекцыі тамтэйшай прафэсуры. Даволі выразна адчуваўся і подых ісламу.

Ягоны уплыў там заўважна мацнейшы, чым як у вэстэрнізаванай Турэччыне. У Эгіпце іслам суніцкага кшталту ёсьць дзяржаўнай рэлігіяй.

Дык вось, з катэдры нам даводзілі, у прыватнасьці, прагрэсіўнасьць калыму і права мужчыны мець да чатырох жонак. Тлумачылі і сутнасьць джыгаду.

На заканчэньне галянтныя арганізатары без аніякіх экзамэнаў прэзэнтавалі ўсім слухачам сэртыфікаты, што курс засвоены належным чынам.

Дык вось, закідаць рэсурсу Naviny.by "імпэрскі" дыплём — прыкладна тое самае, што аўтара гэтых радкоў на падставе выдадзенага магамэтанамі сэртыфікату падазраваць у сувязях з бін Лядэнам :)

P.S. А пра эгіпецкія прыгоды мо' яшчэ распавяду. Мы ж там ня толькі лекцыі слухалі :)

Між іншым, паглядзеце на фота, Хэопсава піраміда зблізку зусім не такая, як ўяўляецца завочна.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»42

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні18

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»42

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць