Музыка1414

У Мінску забаронены канцэрт Neuro Dubel

Канцэрт, прысвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў мінскім клубе «Рэактар».

Канцэрт, прысвечаны выхаду трыб’юта Neuro Dubel, які павінен быў адбыцца ў мінскім клубе «Рэактар», забаронены.
Гэта ўжо трэцяя забарона канцэртаў гуртоў з ананімнага «спісу забароненых», які міністр інфармацыі Праляскоўскі назваў «гнюснай фальшыўкай». І першы забаронены канцэрт у Мінску пасля 2007 года.

Аляксандр Кулінковіч піша ў сваёй калонцы на Naviny.by, што канцэрт менавіта забаронены:

«Менавіта гэтае слова. Не перанесены, не адменены — ён ЗАБАРОНЕНЫ.

Кіраўніцтва клуба выклікалі і прапанавалі выбіраць: альбо страта арандатара (Нэйра Дзюбель), альбо страта клуба. Выдатны выбар. На пытанне „а чаму?“ было сказана наступнае: гурт падтрымліваў апазіцыю, і цяпер дзяржава не збіраецца…»

Пасля зяўленьня ў сеціве «спісу забароненых» выказваліся шматлікія меркаванні, што гэта можа быць чыйсьці піяр альбо адмысловая правакацыя. Занадта дзіўны гэты спіс і ён, маўляў, не адпавядае аніякай логіцы.

Першыя забароны прайшлі ў рэгіёнах. Канцэрт «Ляпіса Трубяцкога» не адбыўся 13 сакавіка ў Гомелі праз рашэнне МНС, а ў Брэсце днямі без тлумачэнняў быў забаронены канцэрт Змітра Вайцюшкевіча ў Тэатры лялек, запланаваны на 18 сакавіка.

Канцэрт Neuro Dubel мусіў адбыцца ў «Рэактары» 24 сакавіка.

Гурт Neuro Dubel ужо быў у спісе забароненых ў 2004–2007 гадах.

Каментары14

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей9

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ9

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

У Крэўскім замку знайшлі падмуркі замкавага моста1

Буданаў: Украіна гатовая да спынення агню, а Расія знаходзіць прычыны, каб гэтага не адбылося4

Маладога бацьку з Кармы асудзілі за Гаюна. Яго адзначалі як адданага сацыяльнага работніка5

Беларуса Льва Міхеева вызвалілі ў Арменіі пасля затрымання

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе35

Наталля Качанава прызналася, што ніколі ў жыцці не каштавала кавун29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны26

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць