Улада88

У Глыбокім прайшла дазволеная ўладамі акцыя салідарнасці з палітвязнямі

За пікетоўцамі назіраў загадчык ідэалягічнага аддзелу Міхаіл Чарапкоўскі.

На пляцоўку каля раённага Дому культуры з партрэтамі палітзьняволеных выйшлі тры мясцовыя актывісты. Акцыя была дазволена райвыканкамам, і яе кантраляваў асабіста загадчык ідэалягічнага аддзелу Міхаіл Чарапкоўскі.

Яшчэ да пачатку імпрэзы пляцоўку, якую раённыя ўлады вызначылі для правядзеньня масавых акцый, ачапілі паласатай стужкай. Загадчык ідэалягічнага аддзелу Глыбоцкага райвыканкаму спадар Чарапкоўскі патлумачыў, што менавіта цяпер, у суботу, у райцэнтры праводзіцца добраўпарадкаваньне дарогі.

Праезд па вуліцы Камуністычнай быў перакрыты, і мясцовыя актывісты мяркуюць, што гэта нездарма: пляцоўка і так нешматлюдная, а ў выніку «рамонтных работ» акцыю салідарнасьці з палітвязьнямі змаглі ўбачыць ня так шмат землякоў, як было б пажадана.

Заяўку на правядзеньне акцыі падаваў у райвыканкам актывіст Яраслаў Берніковіч. Сёньня ён выйшаў з плякатам, дзе быў партрэт Уладзімера Някляева і надпіс «Тры месяцы пад арыштам. За што?»

«Да сёньняшняй акцыі ўлады падрыхтаваліся — зь дзявятай раніцы быў забаронены праезд па вуліцы Камуністычнай, да дазволенай пляцоўкі падагналі будаўнічую тэхніку, якая прастойвала з ранку і пачала працаваць ад пачатку акцыі, а загадчык ідэалягічнага аддзелу чакаў у машыне, пакуль мы распачнем мерапрыемства і прысутнічаў да яго заканчэньня».

Пікетоўцы паставілі намёт і трымалі партрэты зьняволеных. Яраслаў Берніковіч запаліў сьвечкі на знак салідарнасьці.

Да пікетоўцаў мінакі падыходзілі з аглядкай, некаторых відавочна бянтэжыла прысутнасьць галоўнага раённага ідэоляга. Але некаторыя камэнтавалі зьняволеньне кандыдатаў у прэзыдэнты ды іншых актывістаў досыць адкрыта. Да прыкладу, 18-гадовы Віталь: «Я лічу, што гэта несправядліва. Людзі проста выказалі сваю думку. І за гэта — "саджаць"? Так рабіць няправільна».

Акцыя працягвалася каля дзьвюх гадзін. Увесь гэты час побач зь пікетоўцамі знаходзіўся загадчык ідэалягічнага аддзелу, а таксама юрыст райвыканкаму. Актывісты раздавалі мінакам аўдыёдыскі зь песьнямі Ўладзімера Някляева.

А напрыканцы акцыі раённы ідэоляг папрасіў узяць на памяць фатаздымкі палітзьняволеных — Міколы Статкевіча, Ірыны Халіп і Аляксандра Фядуты.

Каментары8

Цяпер чытаюць

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ гатовыя дапамагаць ЗША сілай адкрыць Армузскі праліў3

На Гомельшчыне ўжо пачалі адключаць ацяпленне — першымі ў краіне

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрыўся спарткомплекс «Дынама». Кніжнага кірмаша там больш не будзе ФОТЫ1

Інфармацыя пра справаздачы Крамлю яшчэ больш зменшыла перадвыбарчыя рэйтынгі партыі Орбана5

«Я заўсёды ведаў, што яны папяровы тыгр». Трамп заявіў, што разглядае магчымасць выхаду з НАТА12

«Усе гундзелі, бурчэлі». Лукашэнка расказаў, што ў войску былі незадаволеныя, што навучаць іх запрасілі вагнераўцаў7

МЗС Беларусі «пакуль не бачыць гатоўнасці літоўскага боку да сур'ёзнай размовы»

У жыхара Калінкавічаў знайшлі ў крыві рэкордныя 10 праміле алкаголю3

Расійскія ўлады абавязалі адправіць кантрактнікамі ў войска не менш за 2% студэнтаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?26

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць