Спорт33

Беларускія хакеісты звярнуліся ў Федэрацыю хакея, Мінспорту і Адміністрацыю

Група прафесійных хакеістаў звярнулася да старшыні Федэрацыі хакея, Міністэрства спорту і турызму і Адміністрацыі прэзідэнта з заклікам не ўводзіць узроставага абмежавання для ўдзельнікаў нацыянальнага чэмпіянату.

«Як нам стала вядома, 21 сакавіка адбудзецца чарговае пасяджэнне выканкама асацыяцыі „Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь“, на якім будзе абмяркоўвацца праект па развіцці хакея ў Рэспубліцы Беларусь на 2011—2014 гг., дзе плануецца разгледзець пытанне, а

б абмежаванні ўзросту ўдзельнікаў чэмпіянату краіны ў экстралізе да 25 гадоў»,

— пішуць аўтары звароту, які паступіў у БелаПАН па электроннай пошце без подпісаў канкрэтных гульцоў.

Хакеісты сцвярджаюць, што апошнім часам ФХРБ ужо прыняла «шэраг дэструктыўных рашэнняў, якія, замест чаканага выніку, планамерна разбуралі АЧБ, былі страчаны найбольш таленавітыя хакеісты, на краю прорвы ДЗЮСШ». Паводле слоў аўтараў, зараз у АЧБ гуляе некалькі дзясяткаў прафесійных хакеістаў старэйшых за 25 гадоў.

«Многія маладыя гульцы, каму сёння 24, 23, 22 і тым больш менш, задумаюцца, ці працягваць сумнеўную хакейную кар`еру ці, пакуль не згублены час і здароўе, набываць іншую прафесію, — гаворыцца ў лісце. — Мала хто з бацькоў аддасць свайго сына ў хакейную школу, ведаючы, што ў 25 гадоў прафесійная кар`ера, хутчэй за ўсё, закончыцца і дзіця папоўніць армію беспрацоўных, прычым у 25 гадоў не маючы ні спецыяльнай адукацыі, ні прафесіі».

«Калі мэта ўзроставага абмежавання — падрыхтаваць змену гульцам у КХЛ, то ўзровень лігі, у якой хакеісты павышаюць свой прафесійны ўзровень, павінен не падаць, а расці. У сувязі з чым няма іншага шляху, як развіваць і павышаць узровень свайго чэмпіянату, выкарыстоўваючы прафесійныя навыкі спрактыкаваных гульцоў, у тым ліку і ветэранаў», — перакананы аўтары звароту.

На іх думку, калі праз пяць-шэсць гадоў, у выпадку прыняцця рашэння аб абмежаванні ўзроставага цэнзу, беларускія прыхільнікі хакея і прыйдуць на трыбуны «Мінск-Арэны», то паглядзець на 40-гадовых зорак НХЛ і КХЛ у складзе двух беларускіх клубаў, «Дынама» і «Юнацтва», якія дагульваюць свой тэрмін,

але пра будучыню беларускага хакея і нацыянальнай зборнай давядзецца забыць.

Аўтары падкрэсліваюць, што многія гульцы раскрываюцца ў поўную сілу толькі да 30 гадоў, і прыводзяць прозвішчы шэрагу хакеістаў: Міхалёў, Страхаў, Радзінскі, Задзяленаў, Мялешка, Кулакоў, Касцючонак.

У лісце нагадваецца пра арт. 41 Канстытуцыі, які гарантуе права на працу, і пра арт. 14 Працоўнага кодэкса, які забараняе дыскрымінацыю ў сферы працоўных адносінаў, у тым ліку па ўзроставай прыкмеце.

У завяршэнне аўтары прыводзяць, на іх думку, «самы відавочны аргумент»:

«нашаму прэзідэнту А. Р. Лукашэнку 56 гадоў, і ён гуляе ў хакей!»

Атрымаць каментарый наконт ліста ў ФХРБ пакуль не ўдалося.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў2

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі17

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры17

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць