Віталь Стажараў — чарговы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках
Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.
Новы падазраваны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках — Віталь Стажараў. Адразу пасля прэзідэнцкіх выбараў ён вымушаны быў з’ехаць з Беларусі.
Папярэдне юнаку некалькі разоў дасылалі позвы з’явіцца на допыт у якасьці сведкі, а 7 лютага на кватэры ягонай бабулі быў праведзены ператрус, у выніку якога сканфіскаваныя дыскі і літаратура.
30 сакавіка бабулі Стажарава была ўручаная позва за подпісам старэйшага следчага упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці, А Дарашэвіча. Стажарава выклікалі па допыт у якасьці падазраванага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года.
Віталь Стажараў некалькі год запар актыўна назіраў за выбарчымі працэсамі ў Беларусі, Пэўны час узначальваў Мінскую гарадскую арганізацыю «Маладыя дэмакраты».
Каментары