Усяго патроху11

У суботу ў Мінску пройдзе свята астраноміі

У Мінску 7 мая пройдзе вялікае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня астраноміі. Яго арганізатарамі выступаюць абсерваторыя БДУ, Мінскі гарадскі планетарый і клуб аматараў астраноміі «Аш-ню».

Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, мэта свята — абудзіць цікавасць да астраноміі ў шырокага кола грамадзян, даць ім веды па найбольш актуальных пытаннях гэтай галіны. Падчас свята 7 мая з 17.00 да 22.00 у парку імя Горкага будуць устаноўлены 20 тэлескопаў рознай магутнасці. Усе жадаючыя змогуць бясплатна разгледзець сонечныя плямы, а пасля заходу сонца — месяцавыя кратэры і горы, у цемры — планету Сатурн.

У будынку гарадскога планетарыя будуць працаваць дзве выставы касмічных здымкаў. Апрача таго, з 17.30 да 20.00 там будуць арганізаваны тры навукова-папулярныя лекцыі па астраноміі.

Як зазначыў Кузнечык, астранамічнае свята арганізуецца ў Мінску ў трэці раз. Летась яно выклікала вялікую цікавасць у публікі: аматары астраноміі назіралі за нябеснымі целамі да апоўначы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі2

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка9

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі2

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць