Унікальны выпадак разглядаў Вярхоўны суд. Былы начальнік Фрунзенскага райаддзела КДБ Мінска Аляксандр Баганёў судзіцца з Камітэтам дзяржбяспекі.
Унікальны выпадак разглядаў Вярхоўны суд. Былы начальнік Фрунзенскага райаддзела КДБ Мінска Аляксандр Баганёў судзіцца з Камітэтам дзяржбяспекі.
«Наша Ніва»: Чаму вы судзіцеся з КДБ?
Аляксандр Баганёў: У жніўні 2010 года мне закрылі выезд за мяжу, бо нібыта я валодаю звесткамі, якія ўтрымліваюць дзяржаўную таямніцу. Рашэнне было падпісанае намеснікам старшыні КДБ Віктарам Вягерам. Тройчы я звяртаўся ў камітэт з пытаннямі, але не атрымаў аб’ектыўнага адказу. Восенню таго ж года я звярнуўся ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, потым у Мінскі гарадскі суд, каб рашэнне было адмененае. Судовыя працэсы былі смешныя. Суддзі глядзелі на мяне, нібыта кажучы: «Чаго ты прыйшоў, усё адно нічога не вырашыш». У Вярхоўным судзе сядзелі манекены з каменнымі тварамі. Проста пакінулі рашэнне ў сіле. Зрэшты, іншага ў гэтай краіне я не чакаў.
«НН»: Забарона на выезд — не стандартная працэдура для былых кадэбістаў Вашага ўзроўню?
АБ: У сваіх знаёмых, якія ўсё яшчэ працуюць у КДБ, я спрабаваў даведацца падрабязнасці. Мне адказалі проста: «Уключаны адміністрацыйны рэсурс, і нічога з сістэмай ты не зробіш».
Я быў адным з найлепшых начальнікаў аддзелаў КДБ па Мінску, займаў гэтую пасаду дзесяць гадоў. У 2006 годзе са мной звальняліся яшчэ чатыры начальнікі, чаму больш нікому не закрылі выезд за мяжу? Няўжо я ведаю больш за ўсіх? Чаму мне забаранілі выезд пасля чатырох гадоў знаходжання на пенсіі? Я жыў за мяжой, у мяне там ёсць нейкая маёмасць, бізнес. Я гэтага не хаваю.
Мне трэба ўсё гэта прайсці да канца. Гэтае прыніжэнне маіх правоў, каб потым вольна гаварыць, што я пераследуюся ўладай за свае погляды. За тое, што я гавару, што жыву ў краіне, дзе на розных узроўнях гавораць няпраўду.
«НН»: Як думаеце, за што Вас «пакаралі»?
АБ: Што было фармальнай прычынай я не ведаю. Але я думаю, гэта сталася пасля майго каментара па справах Святланы Байковай і Мікалая Аўтуховіча на тэлеканале «Белсат». Нічога лішняга я там не сказаў, толькі тое, што насамрэч можа мець месца ў нашай краіне. Наколькі мне вядома, потым КДБ спрабаваў пачаць супраць мяне крымінальную справу, але нешта там не выйшла. Вырашылі проста забараніць мне выезд з краіны, нічым гэта не матывуючы.
«НН»: Вы нібы здзіўлена пра гэта гаворыце. Хіба ў часе Вашай службы такіх выпадкаў не бывала?
АБ: Мяне ўражвае, як імкліва КДБ дэградуе. Яно ператварылася ў нейкую ахранку. Што чакаць ад структуры, калі былыя кіроўцы, прапаршчыкі становяцца начальнікамі. Мала прафесіяналаў. А хто застаўся, то проста адбывае нумар. Каб дабыць да пенсіі, пакласці сабе нейкі кавалак хлеба на пражыццё.
Ніякай адказнасці няма. Яны проста выконваюць каманды. А каманды гучаць з розных структур. Ёсць ААЦ (
«НН»: У Вашым выпадку мы маем справу з помстай?
АБ: Так, гэта дробная помста. Яны не могуць мне дараваць, што чалавек з камітэта вылучыўся, выйшаў з іхняга шэрагу, хоць я ніколі ў ім і не быў. Я працаваў па сумленні. У КДБ шмат накірункаў працы. Ёсць эканамічныя злачынствы, ёсць тэрарызм, наркабізнэс, карупцыя. Менавіта па гэтых кірунках я прыкладваў свае намаганні.
Мне ніхто не скажа, што ў раёне я прыгнятаў апазіцыю ці чыніў ім перашкоды. Я магу смела глядзець у вочы апазіцыі. Я не мог рабіць гэта па той прычыне, што добра ведаю, адкуль мой род, адкуль я выйшаў, хто мае сваякі. Мае дзяды і прадзеды былі расстраляны, як ворагі народу. Я падымаў іх справы, глядзеў, што гэтыя людзі былі для свайго часу вельмі прагрэсіўнымі, граматнымі.
«НН»: Вашы сваякі былі рэпрэсаваныя?
АБ: Адзін мой дзед быў уезным урачом, другі — дырэктар марскога порта ў Ялце, прадзед — галоўны інжынер кіеўскага параходства, іншы — быў вядучым авіяканстуктарам у Ілюшына. Яны ўсе былі расстраляныя. Што гэта за ўлада была? Па гэтай прычыне я не мог займацца палітычным пераследам, бо мне было б вельмі балюча.
«НН»: Не паверу, што Вы ніколі не займаліся справамі апазіцыі.
АБ: Былі выпадкі, але я рабіў некаторыя рэчы, каб дапамагчы апазіцыі, каб пазбавіць яе баласту. Былі там людзі, што кампраметавалі апазіцыю, я іх адганяў адтуль як мух. Людзі, якія былі наркаманамі ці крадзяжамі займаліся. Для апазіцыі гэтыя людзі непрыстойныя, іх не трэба было туды дапускаць. Калі б іх злавілі, то ўлада магла гэта скарыстаць. Я лічу, што рабіў гэта правільна.
«НН»: Пасля сыходу на пенсію як развіваліся ў вас стасункі з КДБ?
АБ: Я гэтую кантору абыходзіў бокам. Хацеў толькі забыцца, што там служыў. Скажу нават болей, што гэта нейкае наканаванне лёсу, што мне давялося паслужыць у КДБ. Я лічу, што гэта для таго, каб адчуць тыя жахі, што былі ў
«НН»: Як Вы самі апынуліся ў КДБ?
АБ: Я скончыў Чыгуначны ўніверсітэт у Гомелі. У той час КДБ пашырала свае паўнамоцтвы, стваралі структуры па аператыўным абслугоўванни транспарта. І трэба былі спецыялісты — інжынеры, механікі. На транспарце ёсць складаныя рэчы. Я быў мэтанакіравана туды адпраўлены. Працаваў на чыгунцы. Я прымаў удзел у выпрабаваннях баявых чыгуначных ракетных комплексаў. Шмат пра іх ведаю.
«НН»: Распад СССР прыспеў Вас у Расіі…
АБ:. Прызваўся ў КДБ СССР, потым служыў у КДБ РСФСР, потым — агенцтва федэральнай бяспекі, потым — Міністэрства бяспекі і ўнутраных справаў. Служыў у Салялецку Арэнбургскай вобласці. Там было звыш 60% немцаў. Савецкая ўлада выслала туды тагачасную «пятую калону». Спачатку немцы вельмі насцярожана да мяне ставіліся, а потым пасябравалі. Хаця маю грэх. Немцы спрабавалі выехаць за мяжу любымі шляхамі. І мяне прымушалі пісаць паперы, каб не дапусціць гэты выезд. Мабыць, сёння я за гэта разлічваюся. Гэта мой крыж. Калі ў мяне нейкае гора, то я заўсёды думаю, за што? Я хачу нагадаць і сённяшнім супрацоўнікам, што за ўсё давядзецца разлічвацца.
У 1994 годзе я вярнуўся на Радзіму, мне было цікава жыць у незалежнай краіне. Што здарылася ў той год, добра вядома. Усе мае планы рухнулі. Тым не менш, я не адчайваўся, рабіў, што мог. Шкоды не рабіў і не моцна так стараўся.
«НН»: У КДБ шмат людзей, якія думаюць прыкладна як Вы?
АБ: Працэнтаў трыццаць. Не так і мала. Гэта мае асабістыя заключэнні. Яны ўсе нечага баяцца. Нават патэлефанаваць мне. Баяцца, што ўсё праслухоўваюць. Сёння тэхнічныя сродкі гэта дазваляюць. Апазіцыянераў слухаюць усіх татальна.
У камітэце вельмі шмат небеларусаў. Прыкладна раз у год збіраюць начальнікаў раённых аддзелаў КДБ. Дзесьці на такой сустрэчы я сказаў, што нешта не тое ў нас робіцца: усе генералы, апроч Мацкевіча і Сухарэнкі, — расійцы. Я лічу, што гэта наёмнікі. Яны сёння працуюць тут, а заўтра з’едуць. Нам жа тут заставацца. Пасля гэтага ў мяне пачаліся шматлікія праверкі, прыдзіркі.
Асабліва гэта ўзмацнілася, калі ўпраўленне КДБ па Мінскай вобласці ўзначаліў Кузняцоў, які цяпер кіруе інстытутам нацыянальнай бяспекі, таксама расіянін. Ён прайшоўся танкам па «Маладым фронце». І вельмі гэтым ганарыцца.
Каментары