Меркаванні1515

Пэтэр Шцястны: Забарона спартовых мерапрыемстваў у гісторыі мела вынікі

Легендарны хакеіст, які рэзка выступае за адмену чэмпіянату свету ў Беларусі, растлумачыў, чаму часам неабходна мяшаць спорт і палітыку.

Легендарны хакеіст, які рэзка выступае за адмену чэмпіянату свету ў Беларусі, растлумачыў, чаму часам неабходна мяшаць спорт і палітыку.

Старшыня Еўрапарламента Ежы Бузэк і шэраг еўрадэпутатаў, сярод якіх славуты славацкі хакеіст Пэтэр Шцястны, звярнуліся да прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакея з прапановай не праводзіць у Беларусі чэмпіянат свету 2014 года да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных.

Еўрарадыё застала Пэтэра Шцястнага, калі ён збіраўся вылятаць са Страсбурга ў Браціславу, каб пралабіраваць сярод дэлегатаў Кангрэса IIHF сваю прапанову. Ён растлумачыў, чаму ў выпадку Беларусі неабходна мяшаць спорт і палітыку.

Спадар Шцястны, чаму вы асабіста падтрымалі ініцыятыву адмены правядзення чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі?

Пэтэр Шцястны: Сітуацыя з асноўнымі правамі чалавека ў суседняй з Еўрасаюзам краіне — вельмі важная справа. Гаворка не пра краіну, якая ляжыць за сотні міляў ад нас. І важнасць сітуацыі падкрэслівае як аднагалосна прынятая рэзалюцыя амерыканскім Кангрэсам, які прадстаўляе 300 мільёнаў чалавек, так і прынятая абсалютнай большасцю рэзалюцыя Еўрапейскага парламента, які рэпрэзентуе больш за паўмільярда грамадзян.

Некаторыя лічаць, што спорт — гэта адно, а палітыка — іншае…

Пэтэр Шцястны: Некаторыя рэчы больш важныя, чым спорт. Гэта маё асабістае меркаванне і проста здаровы сэнс.

Не трэба ўзнагароджваць дыктатарскі рэжым, які так брутальна абыходзіцца са сваімі людзьмі.

Федэрацыя павінна разумець, якія наступствы будзе мець правядзенне чэмпіянату ў такіх умовах. Я цудоўна ведаю і разумею, што спорт спрыяе добрым адносінам паміж народамі, але і забарона спартовых мерапрыемстваў мела ў гісторыі станоўчыя вынікі. Напрыклад, у часы змагання з апартэідам. З нядаўніх падзеяў можна прыгадаць, як у сувязі з падзеямі ў Бахрэйне, даволі хутка прынялі рашэнне адмяніць там Формулу-1. Таму часам выключэнні неабходныя.

А ў гісторыі сусветнага хакея?

Пэтэр Шцястны: Таксама прэцэдэнты былі. Напрыклад, калі ў 1968 годзе войскі СССР і краін Варшаўскага пакту ўварваліся ў Чэхаславакію, чэмпіянат мусіў праходзіць у Празе. 19 снежня прынесла радыкальныя змены, і мы не мусім заставацца нейтральнымі, пакуль у турме трымаюць нявінных людзей, пакуль ідуць несправядлівыя судовыя працэсы.

Вы даволі добра ведаеце пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. Ці маеце там сяброў?

Пэтэр Шцястны: Не, але захапляюся гульнёй беларускіх хакеістаў — Грабоўскага, братоў Касціцыных. Часам у Еўрапарламенце мы прымаем Аляксандра Мілінкевіча, Аляксандра Казуліна і іншых палітычных дзеячаў.

аколькі вялікая верагоднасць, што сёлетні Кангрэс Міжнароднай федэрацыі хакея, які пройдзе 13–15 траўня, будзе вырашаць лёс чэмпіянату ў 2014 годзе?

Пэтэр Шцястны:

Наспеў час для таго, каб нехта прачнуўся і падняў гэтае пытанне.
Я ведаю, што прэзідэнт Федэрацыі Рэнэ Фазэл сам гэтае пытанне падымаць не будзе.
Але калі нехта з дэлегатаў Кангрэса (старшыні нацыянальных хакейных федэрацый) гэта зробіць, то паводле правіл, яго мусяць вынесці на галасаванне.

Я сам кантактую з некаторымі з дэлегатаў, а мае калегі — з іншымі. Мы робім усё магчымае, каб нехта падняў пытанне пра замарозку правядзення спаборніцтва ў Беларусі, пакуль у краіне застаюцца палітычныя зняволеныя. Літаральна зараз я адлятаю са Страсбурга ў Браціславу, буду там прынамсі два бліжэйшыя дні, пастараюся скантактавацца яшчэ з некаторымі. Калі раптам не пройдзе на гэты раз, то мы працягнем сваю дзейнасць, каб зрабіць гэта праз год.

Гэта значыць, калі не гэты, то наступны Кангрэс можа прыняць адпаведнае рашэнне?

Пэтэр Шцястны: Вядома, да 2014 года будуць яшчэ пасяджэнні Кангрэса, яны штогадовыя ў перыяд правядзення сусветных спаборніцтваў. Таму будзе час, каб падрыхтавацца лепей, і лепей растлумачыць кожнаму дэлегату, што адбываецца. Бо на сёння я сумняваюся, што большасць з іх добра праінфармаваная.

Без сумневу, мы будзем працягваць свой ціск. Мы мусім дзейнічаць, бо сітуацыя крытычная!

У Міжнароднай федэрацыі хакея Еўрарадыё паведамілі, што пытанне аб адмене чэмпіянату ў Беларусі сапраўды можа быць разгледжанае ўжо напрыканцы гэтага тыдня.

«Наступны Кангрэс Міжнароднай хакейнай федэрацыі пройдзе ў Браціславе 13–15 траўня. Прадстаўнік любой з 69 краін-удзельніц Федэрацыі, уключна з чыноўнікамі выканаўчага органа Кангрэса, маюць магчымасць узняць гэтае пытанне. І ў такім выпадку Кангрэс будзе абмяркоўваць і прымаць пэўнае рашэнне», — распавёў прадстаўнік IIHF Адам Стэйс.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць