Улада88

МЗС вінаваціць Еўрапарламент у спробах «дэстабілізацыі эканамічнай абстаноўкі» + карыкатура

Міністэрства замежных спраў Беларусі лічыць, што падыходы Еўрапейскага парламента непрымальныя і супярэчаць прынцыпам добрасуседства. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, каментуючы рэзалюцыю Еўрапарламента.

Нагадаем, 12 мая Еўрапарламент на сесіі ў Страсбургу заклікаў Еўракамісію, Савет ЕС і краіны — партнёры Еўрасаюза «пашырыць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускага рэжыму, у тым ліку ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні прадпрыемстваў, якія належаць дзяржаве».

«Еўрапарламент узнаўляе і навязвае ўсім далёкія ад рэальнасці, скажоныя трактоўкі падзей, якія адбываюцца ў Беларусі, — заявіў Савіных. — Нашы намаганні, скіраваныя на зварот да канструктыўнага дыялогу, натыкаюцца на ультыматумы і пагрозы, якія выдаюцца за прынцыповую пазіцыю. Пры гэтым Еўрапейскі парламент выступае за меры палітычнага і эканамічнага ціску на Беларусь, якія накіраваны на нанясеньне прамога ўрону нашай краіне ў парушэнне ўсіх нормаў міжнароднага права».

Аўтары рэзалюцыі спрабуюць скарыстацца наступствамі глабальнага фінансавага крызісу для дэстабілізацыі эканамічнай абстаноўкі ў Беларусі, адзначыў Савіных.

«Па сутнасці, яны заклікаюць да мер, накіраваных на падрыў стабільнасці беларускага грамадства і дабрабыту людзей. У выпадку прыняцця гэтых мер беларускі бок будзе вымушана распачаць крокі ў адказ», — заявіў Савіных.

Паводле яго слоў, адказныя крокі будуць «уяўляць сабой адэкватныя меры ў адказ, накіраваныя пераважна на персаналіі і структуры, якія з’яўляюцца актыўнымі генератарамі антыбеларускіх дзеянняў».

«Разам з тым мы будзем працягваць намаганні, накіраваныя на зварот да канструктыўнага ўзаемадзеяння. Мы перакананыя, што філасофія ціску і канфрантацыі, якую дэманструе Еўрапейскі парламент, не мае шанцаў на існаванне ў доўгатэрміновай перспектыве», — адзначыў ён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адбылася сур'ёзная аварыя з удзелам электробуса

У ДАІ не згодныя, што «табло ганьбы» на дарогах парушае законы аб персанальных даных3

Індыя збіраецца пашырыць супрацоўніцтва з Расіяй у яшчэ адной стратэгічнай сферы1

Беларуска кажа, што яе мужа-небараку ў Лёзне скралі армяне і прадалі ў штурмавікі ў расійскую армію. Той, напэўна, ужо труп12

Беларускія цыгарэты для кантрабанды закапалі ў бураковы жом

На Камароўцы моцна патаннела чарэшня. Цэны ў 3—4 разы ніжэйшыя, чым былі 3 дні таму2

Бел-чырвона-белы сцяг — з сабой. Каліноўцы выпусцілі працяг фільма-дзённіка1

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка6

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць