Грамадства

У суботу — моцныя дажджы і схаладае

Прагноз надвор'я на 14--16 мая.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 мая ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночна-ўсходняй палове краіны дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, пры навальніцах парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 7—12°С, днём плюс 11—17°С, па паўднёвым захадзе да плюс 20°С.

У Мінску 14 мая воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай дождж, днём невялікі дождж, ноччу магчыма навальніца. Вецер паўночна-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 8—10°С, днём плюс 14—16°С.

15 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу ва ўсходніх раёнах, днём па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 3—9°С,

днём ад плюс 16°С па ўсходзе да плюс 24°С па паўднёвым захадзе.

16 мая ў Беларусі воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—13°С, днём плюс 15—21°С, па паўднёвым усходзе да плюс 25°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне4

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

Хор з Даніі выканаў беларускую народную песню і ўзарваў сацсеткі11

Лукашэнка назваў дурасцямі публікацыі ў заходніх СМІ пра ваенную пагрозу з боку Расіі і Беларусі26

«Вызваліўшы нас, пасадзілі іншых». Алесь Бяляцкі паглядзеў фільм пра Алеся Бяляцкага1

У Гватэмале 15‑гадовая дзяўчынка апрытомнела ў труне падчас уласнага пахавання6

Сырскі ўпершыню распавёў пра свой канфлікт з экс-міністрам абароны Міхаілам Фёдаравым2

Сырскі патлумачыў, чаму адправіў войскі ў Курскую вобласць, а не абараняць Пакроўск1

Румынія зноў перастала выдаваць візы беларусам. Трэці раз за год3

Ціханоўская паказала свае матуліны будні106

Пасланнікі Трампа заявілі Кіеву, што спрабуюць вярнуць Пуціна за стол перамоваў з дапамогай дызельнай здзелкі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне4

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць