Працэс «НН» супраць Мінінфарма: суддзя адмовіла Рэдакцыі ў хадайніцтве.
Працэс «НН» супраць Мінінфармацыі: суддзя адмовіла Рэдакцыі ў хадайніцтве.
Рэдакцыя «НН» дамагаецца ў судзе адмены папярэджання, вынесенага Міністэрствам інфармацыі. Падставай для вынясення, паводле Мінінфарма, стала публікацыя на старонках газеты «недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара». На думку Мінінфарма, распаўсюд гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія бралі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым.
Папярэджанне стала падставай для пачатку працэсу ліквідацыі газеты «Наша Ніва».Аднак суд па ліквідацыі выдання пакуль прыпынены, бо рэдакцыя абскарджвае папярэджанне.
Рэдакцыя абскардзіла папярэджанне Мінінфармацыі. Сёння, а 14.30 адбылося папярэдняе пасяджэнне па гэтай справе.
Прадстаўнікі рэдакцыі падалі хадайніцтва аб тым, каб выклікаць у суд
Суддзя Алена Маёрава перапытала, чым займаюцца філолагі і ці могуць даваць тлумачэнні ў такой сітуацыі.
«Вам што, слова нейкае няяснае? Суду ўсе словы ясныя!» — адзначыла яна. Аналізаваць тэкст суддзя не палічыла патрэбным: «Вам трэба не філолаг, вам трэба суд!»
Асноўнае пасяджэнне па справе адбудзецца 30 мая, а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе.
-
Беларус хацеў падаць заяву на ДНЖ у Польшчы, але па памылцы адправіў свой пашпарт у падатковую інспекцыю
-
Арыштаваны грамадскі актывіст, шматдзетны бацька Віктар Яўмененка
-
КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем «Беларускую нацыянальную кааліцыю», а загінулага Мікіту Крыўцова назваў адным з яе арганізатараў
Каментары