Меркаванні4848

Апошняе слова Статкевіча: Я гатовы ахвяраваць сваёй свабодай, каб наблізіць свабоду сваёй краіны

Апошняе слова экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча ў судзе.

Апошняе слова экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча, якога пракурор папрасіў пакараць тэрмінам у восем гадоў зняволення. Прысуд будзе абвешчаны ў пятніцу, а 16-й гадзіне.

«19 снежня 2010 года было здзейснена асабліва цяжкае злачынства. Адзін з кандыдатаў здзейсніў злачынства, якое прадугледжана арт. 357 ч.2 КК (захаванне ўлады неканстытуцыйным шляхам). Я лічыў сваім абавязкам прадухіліць гэтае злачынства. Бо досвед такіх злачынстваў быў. Я звяртаўся да гэтага кандыдата не рабіць гэтага.

Тут гучала, што акцыя была незаконная. Бываюць сітуацыі ў жыцці, калі трэба парушыць закон, каб прадухіліць большае злачынства. Улада вырашыла сфальсіфікаваць выбары. І задумала расправу над дэмакратычнымі сіламі. Акцыя па расправе была спланавана загадзя. І пачалася са збіцця двух кандыдатаў у прэзідэнты 19.12 каля 19.30, калі яшчэ ішло галасаванне. Мэта гэтага — узбудзіць у дэманстрантаў пачуццё помсты. Але дзякаваць Богу, што людзі не паддаліся. Улады мэтанакіравана блакавалі кандыдатаў на плошчы Незалежнасці. Але дэманстрацыя без галавы ішла ў мірным настроі.

На плошчы Незалежнасці людзі, якіх мы не пабачылі на гэтых кадрах (у матэрыялах справы), пачалі біць шкло. Некаторыя людзі перанялі іх прыклад. Я іх не асуджаю. Нехта там быў выпадкова. А нехта хацеў так прадухіліць большае злачынства, калі ў краіне кіруе самазванец.

Калі падзеі завяршыліся, улада паглядзела, што на беспарадкі не хапае. А іх мэта — адцягнуць увагу ад вынікаў выбараў. І тады пайшлі на фальсіфікацыю рэчыўных доказаў на Плошчы.

Мы павяліся — увага грамадства адцягнута. Ён уладу захапіў, а яму дзверы пабілі на 14 млн рублёў.

Зараз, мы пераканаемся, мы ўбачым муляж правасуддзя. Знешне падобна: прысутнічаюць пракурор, адвакаты. Але з муляжным канцом. І жыццё ператвараецца ў муляж. Нібыта мы еўрапейцы, жывём нармальна. Але за ўсім гэтым — страх, неабароненасць.

Хачу падзякаваць тым, хто не напалохаўся. Дзякую за мужнасць. Прашу прабачэння ў тых, каго збілі, хто апынуўся на нарах і ў клетках. Хачу сказаць іх родным: вам не павінна быць сорамна за іх. Гэта высокае месца — значна вышэйшае, чым на тым канцы залы [месца суддзі].

Звяртаюся да дыпламатаў.

Не трэба прапаноўваць рэжыму грошы за нашу свабоду. Выкупляць у бандытаў закладнікаў нельга. Пасля нас будуць іншыя ахвяры.

Я гатовы ахвяраваць сваёй свабодай, каб наблізіць свабоду сваёй краіны».

Каментары48

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць