Грамадства5454

Абняць і плакаць: Кіраўнік Мінсельгасхарчу не лічыць цэны ў крамах высокімі

Міністр Русы ўгледзеў у магазінах мяса па 12 тыс. і памідоры па 8 тыс.

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Міхаіл Русы не лічыць цэны ў беларускіх магазінах высокімі. «Не лічу нашы цэны высокімі, —
заявіў ён журналістам у Мінску 19 мая. — Пакажыце мне краіну вакол Беларусі, дзе вы можаце купіць, напрыклад, мяса ў магазіне за 12 тысяч? Адпускная цана нашых памідораў, напрыклад, 8 тысяч рублёў за кілаграм».

Пры гэтым, адказваючы на ўдакладняючае пытанне БелаПАН, міністр прызнаў, што дзяржава закупляе ў насельніцтва сельгаспрадукцыю па значна больш нізкіх цэнах, чым прадае яе. Русы не выключыў, што дзяржава будзе ўзнімаць закупныя цэны, аднак адмовіўся назваць тэрміны, калі гэта можа адбыцца.

Міністр таксама зазначыў: імпарт асобных харчовых груп скарачаецца ў сувязі з тым, што «па цэлым шэрагу кірункаў мы яго замяшчаем».

На пытанне пра тое, як падзенне рубля паўплывае на працу прадпрыемстваў сельскагаспадарчай галіны, Русы зазначыў:

«Дык не так моцна рубель беларускі і ўпаў».

Варта зазначыць, што, толькі паводле звестак Белстата, з пачатку гэтага года спажывецкія цэны на тавары і паслугі ў Беларусі ўзраслі на 10,9%. У прыватнасці, цэны на харчовыя тавары ўзраслі на 12,2%. Па гэтым паказчыку Беларусь апярэдзіла Расію, Украіну і Казахстан.

Каментары54

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

Пад Віцебскам грузавік пратараніў рэйсавы аўтобус — ёсць пацярпелыя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць