Меркаванні1818

Такі міністр нам не патрэбны

Міністр спорту Алег Качан выступіў са скандальнымі заявамі.

Міністр спорту Алег Качан выступіў са скандальнымі заявамі. Ён параіў легендарнаму галкіперу хакейнай зборнай Андрэю Мезіну лавіць шайбу зубамі, а абаронцам выходзіць на лёд з пераламанымі рукамі і нагамі. У адказ яшчэ адзін галкіпер нацыянальнай каманды, Сяргей Шабанаў, прапанаваў адсякаць спартоўцам галовы за няўдачы.

На сумесным паседжанні выканкамаў Федэрацыі хакея, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, а таксама калегіі Міністэрства спорту і турызму Алег Качан раскрытыкаваў выступленне зборнай Беларусі па хакеі на нядаўнім чэмпіянаце свету і даў шэраг каштоўных рэкамендацый, як выправіць становішча.

- Змагайцеся! - запатрабаваў міністр. - Мезін павінен бяззубым хадзіць: шайбу лавіць зубамі - не прапускаць. Абаронцы павінныя з пераламанымі рукамі і нагамі на лёд выходзіць, не даваць забіць шайбу ў свае вароты.

Таксама Качан лічыць, што з асобнымі спартоўцамі трэба заключаць кантракт на наступных умовах:

- Калі ўскладзеныя абавязанні не выкананыя - папоўні гэтымі грашыма казну, аддай назад. Не ўсё, можа, працэнтаў дзевяноста, машыну прадай, кватэру... яшчэ што-небудзь прадай.

Зрэшты, апошняя ідэя — не вынаходства міністра спорту. Раней прыкладна гэтую ж думку агучыў Аляксандр Лукашэнка.

Шчыра кажучы, высокапастаўлены чыноўнік вельмі няўдала абраў аб'ект для кансалтынгу.

Заслугі Андрэя Мезіна перад беларускім спортам відавочныя ўсім, хто хоць трохі цікавіцца хакеем. Заслугі Алега Качана перад беларускім спортам, далікатна кажучы, менш відавочныя.
Легендарны брамнік менш за ўсё мае патрэбу ў парадах міністра. А пасажы тыпу «Мезін павінен бяззубым хадзіць: шайбу лавіць зубамі» і зусім выглядаюць абразлівымі.

Як казаў легендарны тэлекаментатар Мікалай Озераў, «такі хакей нам не патрэбны». І такі міністр, мабыць, таксама.

«Калі яго вучаць усё жыццё кіраваць народам, то няхай ён яго не дрэсіруе!»

Так пракаментаваў інтэрнэт-парталу Goals.by выказванні Алега Качана яшчэ адзін галкіпер нацыянальнай каманды Беларусі Сяргей Шабанаў. Паводле яго словаў, гульцам зборнай нічога не плацяць. А на прапанову прадаць машыну ці кватэру ў выпадку невыканання пастаўленай задачы Шабанаў адрэагаваў так:

- Давайце будзем шукаць вінаватых і караць іх. Як? Пакаранне смерцю на плошчы. А чаго? Народу шмат. Як цяпер кажуць, у нас шмат старых у хакеі. Давайце вінаватых караць - і моладзь хутчэй вырасце. За памылкі хакеістаў будзем караць смерцю, старэйшым за 27 гадоў - адсякаць галовы! Можна яшчэ органы пакідаць пад заклад. Праўда, якія яны ў нас ... За доўгія гады трэніровак замучылі іх зусім.

Выказванні Алега Качана прывялі ў шаленства наведнікаў спартыўных форумаў.

Заўзятары дружна заступіліся за Андрэя Мезіна. Міністру ж дасталося, напэўна, больш, чым за ўсё мінулае жыццё.
Прывядзем толькі адзін каментар, мабыць, самы дыпламатычны:

«Шкада Алега Качана, вельмі шкада... Добры быў чалавек, адным выступам разбурыў сваю рэпутацыю, якая стваралася гадамі. Не трэба яму было згаджацца на міністэрскую пасаду. На яго малой радзіме пра яго ўсе добрага меркавання, ганарыліся ім. Я яго ведаў як надзвычай прыстойнага і сціплага чалавека, працавітага і адказнага працаўніка. Перамалола сістэма, у яго ж сям'я, ён пра яе таксама думае. Як бачым, усе мы закладнікі: толькі адны ў турме ці ў калоніі, а іншыя ў міністэрскім кабінеце...»

***

У беларускім хакеі сапраўды шмат праблем. Але іх колькасць толькі павялічыцца пасля заяваў, падобных да міністэрскай. З такім стаўленнем да спартоўцаў чыноўнікам хутка самім давядзецца браць клюшкі і лавіць шайбу зубамі.

Каментары18

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць