Гэта ўжо 46-ы фігурант справы па падзеях вечара пасьля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Абвінавачаньне ва ўдзеле ў масавых беспарадках выстаўлена Святаславу Барановічу. Гэта новы, ужо 46-ы фігурант справы па падзеях вечара пасьля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Як паведамляюць праваабаронцы, да канца следства хлопец будзе утрымлівацца ў ізалятары на вуліцы Валадарскага.
Паводле праваабаронцы Настассі Лойкі, учора са Святаславам Барановічам здолеў сустрэцца адвакат, аднак пакуль невядома, ці належыць хлопец да штабу кагосьці з кандыдатаў у прэзідэнты альбо нейкай палітычнай арганізацыі:
– Маладому чалавеку прад’явілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 “удзел у масавых беспарадках”. На дадзены момант ён знаходзіцца пад вартай у СІЗА па вуліцы Валадарскага, і там ён будзе знаходзіцца да суда. Паколькі прад’явілі абвінавачванне, сам тэрмін следства працягнулі да верасня. То бок у іх ёсьць тры месяцы, каб нешта расследаваць.
Пасьля падзеяў Плошчы, па інфармацыі праваабаронцаў, актывіст ужо адсядзеў 10-сутачны арышт, пасьля чаго быў вызвалены.
Усяго абвінавачанні па справе аб падзеях 19 снежня былі выстаўленыя 46 чалавекам, пасля чаго сілавыя ведамствы Беларусі заявілі пра заканчэнне расьсьледавання. Разам з тым многія фігуранты справы, уключна з новым – Станіславам Барановічам, які паходзіць з Вілейкі – працягваюць чакаць працэсаў, якія, праўдападобна, пройдуць увосень.
Каментары