Грамадства

Суд над Андрэем Пачобутам. Дзень трэці

На працэсе перапынак да 10:00 24 чэрвеня.

У судзе, які распачаўся 14 чэрвеня, перапынак да 10:00 24 чэрвеня.

Адвакаты Пачобута паведамілі, што суд не задаволіў хадайніцта, каб выклікаць на працэс 10 сведкаў. Сёння заслухалі экспертаў з боку дзяржавы: кіраўніка ідэалагічнага аддзела Гродзенскага аблвыканкама Паўла Скрабко, кіраўніка прэс-цэнтра аблвыканкама Віктара Жалезніковіча і прафесара Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта Нікіцевіча.

Адвакаты кажуць, што заўтра ў судзе пачнуцца спрэчкі.

***

23 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна аднавіўся працэс над журналістам «Газэты выборчай» Андрэем Пачобутам. Суддзя — Віталь Лецка. Працэс закрыты.

Так не змог трапіць на працэс генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хацкевіч. Міліцыя не пусціла яго далей за ўваход у суд. Яны патлумачылі, што працэс закрыты і знаходжанне назіральнікаў не прадугледжана, паведамляе Радыё Свабода

Ля будынка суда знаходзяцца эксперты па справе Пачобута: кіраўнік ідэалагічнага аддзела Гродзенскага аблвыканкама Павал Скрабко і кіраўнік прэс-цэнтра аблвыканкама Віктар Жалезніковіч.

17 чэрвеня Андрэю Пачобуту было наноў выстаўлена абвінавачанне. Артыкулы наконт абразы (368-1) і паклёпу (367-1) адносна прэзідэнта ў ім засталіся, толькі больш як у два разы павялічыўся тэкст. Па першым зь іх прадугледжана пакаранне да двух гадоў зняволення, па другім — ад двух да чатырох гадоў. Падставы пракуратура знайшла ў артыкулах Пачобута ў «Газэце выборчай», у ягонай калонцы на сайце «Беларускі партызан», а таксама ў адным з допісаў у «Жывым журнале».

Каментары

Цяпер чытаюць

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская чыгунка адкрыла сетку кавярняў самаабслугоўвання1

«Гэта працягвалася не адзін дзень». У Бабруйску патрабуюць пакараць гаспадара, які жорстка абыходзіцца з сабакам падчас прагулкі2

У італьянскіх Альпах магутная лавіна сышла са схілу і накрыла групу лыжнікаў ВІДЭА3

У адным з алімпійскіх забегаў па шорт-трэку перамогу нечакана атрымаў спартсмен, які ішоў апошнім ВІДЭА1

У Каліфорніі з гор сышла лавіна, як мінімум дзесяць чалавек зніклі без вестак

У Мінску прадаюць алей коштам амаль 1000 рублёў за літр1

The Economist: Крэмль прапанаваў сям'і Трампа за зняцце санкцый долі ў энергетычных актывах9

Недалёка ад чыгуначнага вакзала ў Мінску будуюць новую праваслаўную царкву7

Чарга на два гады: як музей Петруся Броўкі стаў самым дэфіцытным месцам для спатканняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?3

Што такога адбываецца ў эканоміцы, што Лукашэнка то ашчаджае на электрычнасці, то хоча скараціць чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць