Грамадства2727

«Маўклівая» акцыя ў Брэсце: Стаянне перарасло ў шэсце і сутычкі з міліцыяй +фота

Увечары 6 ліпеня на цэнтральнай плошчы Брэста зноў сабраліся людзі.

18.45 Доступ на плошчу Леніна вольны. Металічныя турнікеты стаяць у баку, пад дамамі і не заступаюць руху. На вуліцы К. Маркса быў заўважаны аўтазак з супрацоўнікамі міліцыі ў чорным.

19.00 На плошчы бліжэй да фантана сабралася каля 100 чалавек. Сярод тых, хто сабраўся заўважаныя супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, якія прысутнічалі і на мінулых «маўклівых» акцыях. Пакуль людзі не апладзіруюць. Па папярэднім плане апладысменты павінны загучаць за пяць хвілін да заканчэння акцыі, г.зн. ў 19.25. Па непацверджанай інфармацыі, у Ленінскім РАУС ўжо знаходзіцца Віктар Клімус, старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі партыі БНФ.

19.20 Колькасць тых, хто сабраўся павялічылася да 120-130 чалавек.

19.14 Аўто, што едуць міма, сігналяць у знак падтрымкі. Людзі на плошчы размаўляюць, ядуць марозіва. Паводле ацэнак нашага карэспандэнта, людзей сабралася значна менш, чым у мінулую і пазамінулую серады.

19.15 Тэлефон Віктара Клімуса не адказвае, праваабаронцам пра яго месцазнаходжанне нічога не вядома. Людзей на плошчы паступова прыбывае.

19.20 Акцыя носіць характар нязмушаных зносін двух сотняў берасцейцаў на цэнтральнай плошчы. За час акцыі ніхто яшчэ ні разу не пляскаў. Затрыманні таксама не былі заўважаныя.

19.27 Людзі пачынаюць інтэнсіўна апладзіраваць.

19.30 Людзі рынуліся на вул. Пушкінскую, дзе супрацоўнікі міліцыі спрабуюць затрымаць маладога чалавека. Міліцыянты шпурнулі хлопца на зямлю, людзі спрабуюць вырваць яго ў іх. Яны крычаць: «Адпусціце чалавека! Адпусціце дзіця!» Супрацоўнік у цывільным сарваў бэдж у нашага карэспандэнта з сумкі. На просьбу вярнуць бэдж з надпісам «Прэса», міліцыянт запатрабаваў сцерці фатаграфіі і паспрабаваў вырваць фтокамеру.

Каля кінатэатра «Мір» адбіваюць яшчэ аднаго затрыманага. Яму ўдаецца збегчы.

19.32 Людзей каля 300. Яны ідуць калонай па вул. Пушкінскай ў бок вул. Савецкай.

19.35 Людзі ідуць і пляскаюць у ладкі. «Мы хочам падбадзёрыць сябе апладысментамі», — кажуць удзельнікі акцыі. Наперадзе маячыць міліцэйскі УАЗік. Аўто сігналяць у знак падтрымкі.

19.36 Наш карэспандэнт паскардзіўся на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным супрацоўнікам у форме. Яны спрабавалі адмахнуцца ад яго. Але пасля прад'яўленай фатаграфіі сказалі: «Разбярэмся пазней». Каля 350 чалавек ідзе па Савецкай і пляскае ў ладкі.

19.40 Каля недабудаванага цэнтра «Дзідас Першыя» калона спынілася, наперадзе відаць, што ля помніка 1000-годдзю выстраіліся ў лінію супрацоўнікі УУС у форме.

19.44 Калона ўсё-ткі рушыла на міліцыянтаў. Паміж імі і сцяной дома на вул. Савецкай можна праціснуцца і ўсе ўдзельнікі акцыі імкнуцца туды. Амаль усе людзі туды прайшлі. Супрацоўнікі міліцыі не затрымліваюць грамадзян.

19.45 На вул. Гогаля стаяць 2 аўтобуса, 2 аўтазакі і міліцэйскі УАЗ. Людзі сабраліся каля помніка 1000-годдзя і рыхтуюцца перасекчы праезную частку.

19.48 Прыкметна парадзелая калона рухаецца да ЦУМу. Паводле ацэнак відавочцаў, ідзе ў калоне 50-60 чалавек разрозненымі кампаніямі. Яны зноў апладзіруюць.

19.50 Паступаюць паведамленні аб затрыманні Віктара Чайкоўскага, прадстаўніка РГА «Перспектыва».

19.52 Зноў пачаліся затрыманні — як мінімум трох чалавек. Спрабуюць затрымаць і нашага карэспандэнта, але ён выслізгвае. Ён назірае за вельмі грубым затрыманнем маладога чалавека супрацоўнікамі ў цывільным. Людзі спрабавалі яго адбіць, але нічога не атрымалася.

19.53 Супрацоўнікі міліцыі папярэджваюць аб адказнасці за парушэнне заканадаўства.

19.55 Людзі заклікаюць да сумлення міліцыянтаў: «Вы ж павінны абараняць нас, правапарадак!» Яны спрабуюць даведацца, што за людзі ў цывільным, якія праводзілі вельмі грубае затрыманне і пра лёс чатырох затрыманых. «Чаму міліцыя стаіць і глядзіць, як невядомыя запіхваюць людзей у машыны?» — абураюцца ўдзельнікі акцыі.

19.56 Не атрымаўшы адказу на свае пытанні ад міліцыянтаў, відавочцы затрымання пачынаюць пляскаць у далоні.

19.58 Па словах відавочцаў, каля ЦУМа стаіць у чаканні аўтазак.

20.02 Менш сотні людзей выходзяць да ЦУМу. Там яны бачаць прыпаркаваныя каля ўнівермага аўтазак, УАЗ і «Газель». Людзі спыніліся пад гадзіннікам.

20.10 Людзі паступова разыходзяцца. Можна сказаць, што акцыя завяршаецца.

20.15 Аўтазак з'ехаў. На пляцоўцы пад гадзіннікам на вежы ЦУМа стаіць каля 30 чалавек, а па перыметры — каля дзясятка супрацоўнікаў у форме. Карэспандэнт вяртаецца ў рэдакцыю.

20.30 Па дадзеных праваабаронцы Рамана Кісляка, у Ленінскі РАУС дастаўлена шасцёра затрыманых. Сярод іх каардынатар незарэгістраванай арганізацыі «Маладая Беларусь» Юры Бацук, старшыня Маскоўскай раённай арганізацыі індывідуальных прадпрымальнікаў Свабоднага прафсаюза Беларускага Станіслаў Фіцько. Зараз да РАУС пад'ехаў яшчэ адзін аўтазак.

20.36 Раман Кісляк паведамляе пра яшчэ аднаго затрыманага — актывіста «Маладых дэмакратаў» Максіма Хлябца.

21:26 Сямёра затрыманых

Каментары27

Цяпер чытаюць

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Усе навіны →
Усе навіны

Муж былой кіраўніцы Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША любіць адзяваць жаночае і бамбічныя накладныя грудзі10

Прыпынена дзеянне пасведчання выдавецтва «Тэхналогія»2

Гарасім Ігнатавіч з-пад Віцебска аказаўся панцырным баярынам. Гісторык расказаў пра яго лёс12

Прапаганда расказала, ці звольнілі маёра міліцыі, якога затрымалі на «Гуканні вясны» ў Гомелі4

«Ён да гэтага часу прыходзіць у сябе пасля ўдару ў сківіцу». Трамп высмяяў Макрона і яго жонку на фоне новай атакі на НАТА11

«Аршанскі афшор» для ўнука Лукашэнкі. Малодшы Аляксандр Лукашэнка пабудуе цэх за дзяржаўныя мільёны11

«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў29

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць