Меркаванні1515

Зімоўскі працягвае сцябацца: прапануе лукашэнкаўцам выдаваць заробкі аблігацыямі дзяржаўнай пазыкі

Былы кіраўнік БТ апублікаваў чарговы артыкул.

Былы кіраўнік БТ апублікаваў чарговы артыкул.

У ім ён працягвае іранізаваць з лукашэнкаўскай сістэмы і прапаганды. «Праводзяцца важныя ідэалагічныя мерапрыемствы і выконваюцца мэтавыя дзяржаўныя праграмы, — з напускной сур’ёзнасці малпуе ён афіцыёзныя СМІ. — Статыстыка, не саромеючыся, рапартуе аб прыкметным, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, росце даходаў насельніцтва. Галосныя і выбарныя ад саслоўяў, шляхецтва і паспольства выконваюць алілуйшчыну аральна, тэкстава і з усёй шчырасцю, на якую здольныя. Армія і паліцыя бездакорна спраўляюцца з абавязкамі, ускладзенымі на іх статутамі, інструкцыямі і навучаннямі, запалохваючы замежнага ворага і ламаючы ўнутранага супастата. Няма перабояў з хлебным падвозам, скамарохі і юродзівыя пастаўляюць відовішча па бягучым моманце. Хіба што па серадах хтосьці дзе-нідзе ў нас парой сумленна жыць не хоча».

І пераходзіць да прапановаў: «З 2009 года беларубель дэвальваваны, практычна, на 120%. Справа за малым. Варта выпусціць дзясятак-другі ўнутраных пазык аднаўлення народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. З разумным купонным даходам, на 20–30 гадоў. Аблігацыямі пазык можна часткова выдаваць зарплату, людзі дзвюма рукамі падпішуцца», — кпіць Зімоўскі.

«Аснова сярэднетэрміновай стратэгіі — тэзіс т. Сталіна, што мэта вытворчасці не прыбытак, а чалавек з яго патрэбамі, гэта значыць задавальненне яго матэрыяльных і культурных запатрабаванняў».

Каментары15

Цяпер чытаюць

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі прыляцеў на перамовы ў Азербайджан — AFP2

У Варшаве ўлады вырашылі адстраляць дзікоў, якія непамерна распладзіліся ў горадзе. Аднак людзі пратэстуюць17

Нетаньяху паведаміў, што захварэў на рак, але вылечыўся

У Сэндайскім скверы ў Мінску зацвіла сакура ФОТАФАКТ

У Гомелі мужчына пабіў каля царквы бацюшку2

«Веру, што сілавікі могуць інакш». Наста Лойка расказала пра зняволенне, ГУБАЗіК і стакгольмскі сіндром26

«Яндэкс Ежа» ў Беларусі раз на тыдзень будзе дастаўляць заказы задарма2

Каля плошчы Бангалор у Мінску легкавік трапіў пад дарожны каток ФОТА2

Міністр Жук у сваім выступе на калегіі Мінінфарма пераходзіў з рускай мовы на беларускую16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла7

Скончыў жыццё самагубствам хлопец з Маладзечна, які перад вяселлем зрабіў сваёй нявесце татуіроўку, ад чаго яна памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць