Эканоміка11

Грэф: пры збалансаванай палітыцы сітуацыю ў Беларусі да канца 2011 года можна істотна палепшыць

Пры наяўнасці збалансаванай палітыкі сітуацыю ў Беларусі да канца 2011 года можна істотна палепшыць. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення ААТ «Ашчадны банк Расіі» Герман Грэф на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы бачым, што пры наяўнасці збалансаванай палітыкі да канца года сітуацыю ў Беларусі можна не толькі стабілізаваць, але і істотна палепшыць», — сказаў Герман Грэф.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Герману Грэфу за тую падтрымку, якую Сбербанк Расіі і яго даччыны банк у Беларусі ААТ «БПБ-Банк» аказвае рэальнаму сектару эканомікі. «І параіцца трэба, і ёсць што абмеркаваць. Я хачу вам шчыра падзякаваць, што на працягу гэтага года і ў канцы мінулага, калі ў нас узніклі пэўныя праблемы, як вы і абяцалі, БПБ-Банк, ваша падраздзяленне ў Беларусі, вельмі прыстойна сябе, як мяне інфармуюць, сёння паводзіць. Вы аказваеце падтрымку нашаму рэальнаму сектару эканомікі з набыццём тавараў па імпарту, вядучым нашым прадпрыемствам. Гэта дарагога каштуе, — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. — Я вельмі цаню і вельмі рады, што мы ў свой час лёс гэтага банка (БПБ-Банка) звязалі са Сбербанкам Расіі і маем сёння адпаведную падтрымку».

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў у ходзе сустрэчы абмеркаваць існуючыя праблемы. «Ды і вы, я ведаю, маўчаць не будзеце, падкажаце тое, што вы бачыце збоку, што нам трэба зрабіць у гэтай сітуацыі. Для нас гэта вельмі важна», — дадаў ёе.

У сваю чаргу Герман Грэф паведаміў, што з пачатку года Сбербанк Расіі накіраваў дадатковую ліквіднасць на падтрымку БПБ-Банка ў памеры каля $480 млн. «Гэта дапамагло падтрымаць устойлівасць нашага банка. Лічу, што мы таксама ў гэты перыяд часу дапамаглі шматлікім прадпрыемствам Беларусі ў энергетыцы, прамысловасці, сельскай гаспадарцы», — адзначыў кіраўнік Ашчаднага банка Расіі. «Я падрыхтаваўся па тым, чым бы мы маглі быць вам карысныя ў гэты перыяд часу. Спадзяюся, што наша сустрэча пройдзе эфектыўна», — дадаў Герман Грэф.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы13

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй4

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной1

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

У мінскім гандлёвым цэнтры за вагамі ў мясным аддзеле сядзела мыш ФОТА4

Ці выгадна сёння ўвозіць тэхніку з Польшчы ў Беларусь?11

На «Белшыну» зноў наклалі санкцыі, якія знялі два гады таму3

Магчымую базу «Арэшніка» пад Крычавам узмоцнена ахоўваюць комплексамі супрацьпаветранай абароны4

«Самае гуманнае рашэнне». У брытанскім заапарку ў адзін дзень усыпілі двух састарэлых неразлучных сяброў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы13

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць