Улада88

Алег Воўчак зьняўся з выбараў

Менская Вясьнянка засталася без дэмакратычнага кандыдата.

Алег Воўчык, кандыдат у дэпутаты па Вяснянскай выбарчай акрузе Менска, напісаў заяву ў выбарчую камісію аб зняцці з выбараў. У сваёй заяве ён піша: «На працягу апошніх 10 дзён я звяртаўся ў беларускія друкарні з просьбай апублікаваць мае перадвыбарныя ўлёткі. Аднак ні адна з іх не згадзілася выканаць заказ.

Людзі знаходзяцца ў страху за свой бізнэс у выпадку друкавання ўлёткі прадстаўленага мной зместу. Ва ўлётцы я не заклікаю да звяржэння ўлады, распальвання нацыянальнай і рэлігійнай варожасці. Фактычна, ва ўлётцы быў выкладзены тэкст майго радыёвыступу на радыё «Сталіца» 20.12.06 г. Некаторыя дырэктары друкарняў проста кажуць, што людзі ў цывільным «параілі» не друкаваць прадукцыю дэмакратычным кандыдатам.

Лічу, што ў такіх умовах правядзенне паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі, у роўных умовах са ўсімі кандыдатамі, дзе можна свабодна выказаць свае погляды на сітуацыю ў краіне, немагчыма.

У сувязі з вышэйпададзеным, я прыняў рашэнне зняць сваю кандыдатуру кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадскога Савета дэпутатаў па Вяснянскай выбарчай акрузе.

Мне зразумела, што выбараў у нашай краіне ўжо няма. Усе вы, сябры выбарчых камісій, удзельнічаеце ў загадзя спланаваным мерапрыемстве і на вас ляжыць персанальная адказнасць за нявер’е народа ў выбары і недавер цяперашняй уладзе.

Гэтым я падтрымліваю заклік лідэра БСДП (Г) Аляксандра Казуліна не ўдзельнічаць у такіх выбарах».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

Колькасць палітвязняў у Беларусі ўпершыню за чатыры гады знізілася да 897 чалавек2

УСУ заявілі пра знішчэнне ў Бранскай вобласці расійскіх ЗРК «Бук»1

У Мінску ўвялі максімальны кошт праезду ў маршрутках2

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры9

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць