Улада3030

Пасол Сурыкаў: Асобы ў цывільным не маюць дачынення да Расіі

Ён таксама раскрытыкаваў эканамічную палітыку Мінска.

«Людзі ў цывільным», якія ўдзельнічаюць у затрыманні дэманстрантаў падчас пратэстных «маўклівых акцый», не з’яўляюцца прадстаўнікамі расійскіх спецслужбаў, заявіў надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі А.Сурыкаў.

«Я магу толькі пасмяяцца з гэтага. Гэта ў прынцыпе немагчыма. Гэта з серыі незразумелых здагадак», — заявіў пасол, каментуючы распаўсюджаную шэрагам СМІ інфармацыю аб датычнасьці «людзей у цывільным» да расійскіх спецслужбаў.

Гаворачы аб тым, ці дазваляюць існуючыя пагадненні спецслужбам Расіі ўдзельнічаць у вырашэнні ўнутраных канфліктаў у Беларусі, А. Сурыкаў сказаў: «Ніякіх дамоваў паміж Расіяй і Беларуссю, у тым ліку ў рамках АДКБ, якія прадугледжваюць удзел сіл з мэтай падаўлення ачагоў унутраных супраціваў, няма». Пры гэтым дыпламат растлумачыў, што «ў рамках АДКБ існуе дамова, згодна з якой у выпадку тэхнагеннай сітуацыі ў адной з краін Арганізацыі сілы аператыўнага рэагавання могуць прымаць удзел у ліквідацыі тэхнагенных катастроф», а таксама «ў выпадку агрэсіі адносна адной з краінаў АДКБ».

«Ніякіх іншых матываў не прадугледжана», — падкрэсліў ён.

Расійскі дыпламат паведаміў, што двое расійскіх грамадзян, «затрыманых ні за што» ў Мінску і Барысаве, плануюць апратэстоўваць як дзеянні праваахоўнікаў, так і судовыя рашэнні. «Мы дастаткова сур’ёзна і жорстка абараняем інтарэсы расійскіх грамадзян. Пасольства звярнулася ў пракуратуру Мінска з нагоды гэтых фактаў. Мы увогуле супраць такога масавага затрымання грамадзян незразумела за што, і тым больш расійскіх, і тым больш тых, хто не прымаў удзел у акцыях, а ў сілу акалічнасцяў апынуўся ў месцы правядзення акцыі. Трэба разбірацца, перш чым агулам затрымліваць», — сказаў А. Сурыкаў.

Пра валюту

Абмежаванні валютнага рынку і абмежаванні імпарту, уведзеныя урадам Беларусі, на думку Аляксандра Сурыкава, могуць аказаць негатыўны уплыў на эканоміку і выклікаць рост незадаволенасці.

«Гэта вельмі крытычны стан эканомікі.
Заўтра гэтага імпарту можа не хапіць на камплектацыю і пачне разбурацца экспарт. Але самае галоўнае — расце колькасьць незадаволеных.
Вы думаеце, народ радуецца, што не можа паехаць за мяжу?
Можа, валюта і застанецца ў краіне, але сацыяльнае незадаволенасць вырасце», — лічыць А.Сурыкаў.

Пасол сумняваецца, што ва ўрадзе Беларусі можа існаваць пазіцыя штучнага стрымлівання імпарту і адтоку валюты. «Пры цяперашнім становішчы на валютным рынку амаль немагчымы прыход інвестараў у Беларусь. І гэта вельмі сур’ёзна», — падкрэсліў дыпламат.

А.Сурыкаў прызнаў, што сам асабіста сутыкаецца апошні час з недахопам спажывецкіх тавараў. «Я прывык да расійскіх малочных прадуктаў — цяпер яны практычна адсутнічаюць, зніклі расійскія сыры. Я спадзяюся, што сітуацыя выправіцца, тым больш, што расійскі імпарт не быў крытычны для Беларусі. Але з пункту гледжання прамысловых тавараў сітуацыя горшая. Купіць зараз прыстойны касцюм або абутак у Мінску — вельмі складана. Або цана недасяжная — вышэй любой замежнай. Гэта таксама следства валютных абмежаванняў», — лічыць пасол. «Гэту нішу тавараў для людзей сярэдняга і вышэйшага дастатку беларускі вытворца пакуль не гатовы запоўніць якаснай прадукцыяй», — заключыў А.Сурыкаў.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА2

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць