Грамадства1111

Экс-прэтэндэнт Сяргей Рыжоў сабраў падчас сваёй акцыі 4 тыс. рублёў

Былому прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта Беларусі Сяргею Рыжову ўдалося правесці 7 жніўня ў Віцебску ў адным з храмаў горада і каля яго акцыю пратэсту ў новым фармаце.

Як сказаў БелаПАН Сяргей Рыжоў, галоўнай мэтай акцыі было паказаць людзям магчымасць праяўлення свайго пратэсту ў новых формах на фоне згасальных «маўклівых акцый» і перспектывы ўнясення змяненняў у заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Сваімі дзеяннямі апазіцыянер меў намер прыцягнуць увагу грамадскасці, у тым ліку замежнай, да негатыўных тэндэнцый развіцця сітуацыі ў краіне і пачаць збор сродкаў для палітычна рэпрэсаваных грамадзян, у прыватнасці для тых, хто аказаўся беспрацоўным па палітычных матывах.

З самага пачатку Рыжоў збіраўся праводзіць акцыю ў Свята-Успенскім саборы, аднак у першай гадзіне ночы 7 жніўня яму паступіла інфармацыя, што там рыхтуецца правакацыя. Пазней яна ўскосна пацвердзілася.

Таму раніцай Сяргей Рыжоў разам з кіраўніком віцебскага філіяла стваранай Беларускай кансерватыўнай партыі «Белая Русь» Аляксандрам Кірылавым адправіліся ў Свята-Пакроўскі сабор, дзе былі сустрэтыя, па выказванні Рыжова, «недружалюбна». Пасля таго як палітыкі, якія збіралі сродкі, па патрабаванні загадчыка гаспадаркі і дзяжурнага вымушаныя былі пакінуць будынак і стаць каля агароджы разам з іншымі, што прасілі, а затым наогул перайсці на іншы бок вуліцы Леніна, ім давялося пагутарыць яшчэ і з тымі, якія нібыта «наглядаюць» за гэтай тэрыторыяй. Прычым Рыжоў не сумняваецца, што яны былі падасланыя. Людзі, якія назваліся раней судзімымі і, як здавалася б, далёкія ад палітыкі, паводле слоў Рыжова, былі нечакана моцна абураныя зместам плакатаў, якія расказвалі пра збор сродкаў у дапамогу палітычна рэпрэсаваным суграмадзянам. Апрача таго, гэтыя людзі чамусьці заявілі, што раніцай Рыжоў і Кірылаў былі ў Свята-Успенскім саборы. З чаго апазіцыянер зрабіў выснову, што там удзельнікаў акцыі сапраўды чакалі. За тым, што адбывалася каля Свята-Пакроўскага храма, з машыны збоку назіралі супрацоўнікі міліцыі, але не ўмешваліся.

Нягледзячы на тое што больш чым за дзве гадзіны акцыі з-за пастаянных перамяшчэнняў яе ўдзельнікаў удалося сабраць не больш як 4 тысячы рублёў,

Сяргей Рыжоў мяркуе, што яна «адназначна ўдалася».
Сведчаннем таму, паводле яго слоў, з’яўляюцца меры, прынятыя ўладамі спачатку для недапушчэння правядзення акцыі, а потым і яе спынення, а таксама ўвага да ўдзельнікаў акцыі з боку людзей. Тым, што адбывалася, у прыватнасці, вельмі цікавілася група расіян, якія прыязджалі ў храм.

Такія акцыі, як паведаміў Рыжоў, плануецца праводзіць кожную нядзелю — і не толькі каля праваслаўных храмаў.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

Ці абавязкова ў грамадскім транспарце здымаць заплечнікі?5

«Зроблена хатнімі гаспадынямі». Кіраўнік Rheinmetall пагардліва выказаўся пра ўкраінскія дроны, украінцы яму адказалі17

Памёр артыст, які быў адной з зорак «Масак-шоу»4

Вызваленым палітвязням пастфактум анулявалі пашпарты12

Беларуская музыкантка трапіла на гістарычны фестываль у Польшчы — і цяпер шые касцюмы розных эпох

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ11

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць