Афіша11

Што хвалюе сучасных менестрэляў і даследчыкаў культуры?

Усеабдымны крызіс моцна закрануў як сацыяльна-эканамічныя аспекты нашага жыцця, так і сферу мастацтва, а таксама выдавецкую дзейнасць.

Колькасць беларускамоўных выданняў у рэспубліцы няўхільна памяншаецца, а значныя навуковыя даследаванні ў галіне культуразнаўства сустракаюцца ўсё радзей. Няўжо ўсеагульная «млявасць і абыякавасць» насельніцтва пераможа ў барацьбе за адраджэнне роднага краю?

Добрым дапаможнікам для людзей, якія цікавяцца мінуўшчынай нашай Айчыны, будзе выдадзеная два месяцы таму манаграфія кандыдата навук, дацэнта Ірыны Шумскай «Музыка ў кантэксце беларуска-польскага міжкультурнага ўзаемадзеяння».
Гэтая праца распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, іх імёны для большасці нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаюцца невядомымі.

Узгадайма, напрыклад, Сымона Рака-Міхайлоўскага, якога мы звычайна згадваем як грамадскага дзеяча і барацьбіта за вольнасць роднай Беларусі. І далёка не ўсім вядома, што Рак-Міхайлоўскі быў, апроч таго, яшчэ і выдатным кампазітарам, збіральнікам народных спеваў. Альбо такая постаць, як Мечыслаў Карловіч, будзе знаёмая хіба што музыказнаўцам, але не беларускім абывацелям, большасць з якіх увогуле на чула пра гэтае імя. Між тым, народжаны на Беларусі ў шляхетнай сям’і Карловічаў-Сулістроўскіх, Мечыслаў набыў сусветную славу як геніяльны кампазітар-сімфаніст, які цудоўна прадставіў у сваёй музыцы традыцыйны беларускі мелас. І такіх імёнаў можна ўзгадаць яшчэ шмат…

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 7 верасня ў Музее тэатральнай і музычнай культуры Беларусі (завулак Музычны, 5)
ў межах літаратурна-музычнай вечарыны пад рамантычнай назвай «МЕНЕСТРЭЛІ ІМКЛІВАЙ ЭПОХІ». Дадзеная акцыя будзе праходзіць пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску.

Апроч прадстаўлення новага выдання, у праграме мерапрыемства: адмысловая канцэртная праграма ад трыа «Вытокі» пад кіраўніцтвам лаўрэата міжнародных конкурсаў, вядомага музыканта і краязнаўцы Аляксея Фралова (прагучаць творы Міхала Клеафаса Агінскага, Станіслава Манюшкі, Фларыяна Міладоўскага, Яна Тарасевіча і інш.), музычная паэзія Ірыны Хадарэнка і розныя прыемныя сюрпрызы.

Пачатак імпрэзы, а 17 гадзіне.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі20

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім18

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць