Спорт33

Футбол. Віталь Радзівонаў выбыў надзвычай надоўга

На жаль, весткі, якія паступілі сёння з нямецкага Мюнхена, дзе прайшоў поўнае медабследаванне форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў, несуцяшальныя ў святле яго ўдзелу ў матчах сезона-2011.

У гульца каманды дыягнаставаны поўны разрыў пярэдняй крыжападобнай звязкі правага каленнага сустава, поўны разрыў бакавой унутранай звязкі правага каленнага сустава, пашкоджанне храстка вялікай галёначнай косткі, посттраўматычны ацёк малой галёначнай косткі.

Нямецкія спецыялісты прапанавалі правесці аперацыю праз 4–6 тыдняў з прычыны шырокіх унутраных гематом і сур’ёзнага разрыву мяккіх тканак з прычыны ўдару шыпамі. Паводле прагнозаў нямецкіх лекараў,

мінімальны тэрмін аднаўлення пасля аперацыі — шэсць месяцаў.

ФК БАТЭ ад імя ўсіх сваіх заўзятараў і тых, каму неабыякавы лёс гэтага выдатнага футбаліста і чалавека, жадае Віталю Радзівонаву хутчэйшага выздараўлення. Спадзяемся, што Бог дасць яму яшчэ доўга радаваць сапраўдных прыхільнікаў футбола і заўзятараў БАТЭ сваёй гульнёй.

Віталь Радзівонаў атрымаў траўму ў матчы БАТЭ — «Дынама» (Мінск) пасля сутыкнення з варатаром «Дынама» Дзмітрыем Гушчанкам, які кінуўся ў ногі форварду, які забіў мяч, з прамой нагой. Віталь дагэтуль некалькі месяцаў узнаўляўся пасля аперацыі і выйшаў на поле толькі 19 ліпеня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Усе навіны →
Усе навіны

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска6

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

Зяленскі: Выставы ўзбраення падчас вайны дакладна праводзіць нельга1

КДК атрымае права прыпыняць працу крам за завышэнне цэн і забараняць ліквідацыю бізнэсу2

Зяленскі анансаваў з'яўленне ва Украіны беспілотнікаў з далёкасцю палёту да 10 тысяч кіламетраў3

У Бярозаўскім раёне кіроўца загінуў пасля таго, як у грузавіка лопнула кола

Трамп: Пуцін разумее, што ЗША прадаюць зброю краінам НАТА, а не непасрэдна Украіне2

Чарнагорыя плануе ўвесці візы для грамадзян Беларусі з 1 лістапада2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя16

22‑гадовы Віктар з-пад Клецка пратрымаўся на фронце месяц. А пасля бацькі перасварыліся, дзелячы грабавыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць