Грамадства88

Газэце «Прессбол» пагражае прыпыненьне

Найпапулярнейшаму спартоваму выданьню краіны вынесена папярэджаньне.

Недзяржаўная спартовая газэта «Прессбол» атрымала папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі. Падпісала папярэджаньне намесьніца міністра Лілія Ананіч.

Уладзімер Беражкоў: Газэта спыніць выхад у тым выпадку, калі зь неба пачнуць падаць камяні

Газэце ў віну ставіцца тое, што ў выходных зьвестках пазначаны няпоўны адрас рэдакцыі, а галоўным рэдактарам пазначаны не кіраўнік УП «Прессбол» – дырэктар Юры Арлоў, а іншая асоба – галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў. Аднак у адпаведнасьці са статутам УП «Прессбол плюс» у прадпрыемстве прадугледжвае дзьве кіраўнічыя пасады: дырэктар і галоўны рэдактар.

Галоўны рэдактар Уладзімер Беражкоў адзначае, што адразу па атрыманьні папярэджаньня ў Міністэрства інфармацыі была накіраваная скарга, але адказу адтуль няма да гэтай пары. Паводле Закону аб друку (артыкул 16) выхад «Прессбола» можа быць прыпынены тэрмінам да трох месяцаў. Беражкоў кажа, што ня можа ўявіць сабе такое разьвіцьцё падзеяў. «Прессбол» спыніць выхад толькі ў тым выпадку, калі зь неба пачнуць падаць камяні», - кажа ён.

У красавіку 2004 г. «Прессбол» ужо атрымліваў папярэджаньне, за мову газэтных пэрсанажаў Сашы і Сірожы, што тады вялікі комікс у газэце. Год таму газэта прайграла суд міністру фінансаў Мікалаю Корбуту, за няправільна зроблены подпіс пад фатаздымкам на першай паласе. Тады рэдакцыя была змушаная сплаціць чыноўніку 30 мільёнаў рублёў, а рэдактар Беражкоў – 10 мільёнаў.

На сёньняшні дзень «Прессбол» ёсьць самым папулярным спартовым выданьнем краіны ды, побач з naviny.by і Хартыяй'97 самым чытаным СМІ ў Інтэрнэце.

Такога кшталту папярэджаньні Мінінфа звычайна не раздае "проста так". На форуме газэты выказваецца меркаваньне, што папярэджаньне "Прессболу" -- гэта пакараньне за крытыку ў газэце кіраўніка хакейнай фэдэрацыі і па сумяшчальніцтве міністра ўнутраных справаў Ўладзімера Навумава.

Каментары8

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць