Лёлік Ушкін. Левым вокам55

Марс атакуе Слонімшчыну

Лёлік Ушкін на сваім блогу распачаў новы праект. Ад сёньня ён пачынае робіць агляд сьвежых нумароў "Советской Белоруссии".

Шаноўны Павел Ізотавіч, прачытаў ваш геніяльны прадукт за аўторак і як патрыёт не магу падзяліцца з вамі нейкімі думкамі.

Асабіста ў мяне пасля апошняга выпуску СБ узнік вялікі сумнеў наконт таго, ці ўсё ў ажуры ў краіне, дзе канчаткова перамог рынкавы сацыялізм?

Пачнем з перадавіцы «Суверенитетом не торгуем! «, дзе нехта дазволіў сабе гэткі бзік як фільтраваць базар прэзыдэнта. Канкрэтна – парэзаў з тэксту ягонага нядзельнага выступу словы пра поўную ідыятычнасьць праекту газаправоду праз Балтыку.

Атрымліваецца, што, на Вашу думку, праект газаправоду не «дурацкі»? А які тады? Можа шэдэўр інжынэрнай думкі»?

Ня можа ня выклікаць здаровага абурэньня прагон нейкага Незванава «Теперь пусть депутаты проявят себя! «.

«Давно уже прошли те времена, когда на участки для голосования люди приходили за дефицитной колбасой. Современного избирателя не купишь дешевыми политтехнологиями», — піша ваш журналіст.

Дык што, выбаршчык быў загнаны на выбарчыя участкі нейкімі дарагімі паліттэхналёгіямі?

А як разумець наступную нязванаўскую эскападу: «По трем округам выборы не проходили вообще — там выбыли накануне все кандидаты. Причем один из них умер накануне голосования...».

Што значыць памёр? Хіба не маглі іншага прызначыць? Гэта ж адкрытая інструкцыя апазіцыі: каб сарваць выбары — выстаўляйце стагадовых карчоў.

Аднак больш за ўсё мяне уразіў артыкул пра неапазнавальныя лятаючыя аб’екты (НЛА), якія наразаюць неба над Слонімкім раёнам.

«Когда мы всей семьей смотрели сериал «Не родись красивой», позвонила соседка и сказала, что прямо над моим сараем в небе висит странная светящаяся штука. Дочка выбежала на крыльцо, через минуту вернулась бледная, как скатерть, и заикается — увидела что–то страшное... прямо над сараями под черными тяжелыми тучами вертелось множество светящихся пятен, которые составляли один большой круг — примерно 10 метров в диаметре.», - цытуе газэта сведку.

Уражаньне, што славутая радыёлякацыйныя станцыя пад Баранавічамі, за якіую мы зьбіраемся спагнаць арэнду з расейцаў, проста тэхнічны адстой. «Калі РЛС ня можа засячы «множество светящихся пятен, которые составляли один большой круг, — падумае Пуцін, чытаючы СБ, — то нафіга нам за яе плаціць?».

І чым мы, шаноўны сп. Якубовіч, будзем гандлявацца з расейцамі ў выпадку наступнай газавай разборкі?

Маю надзею, што ў будучыні Вы пазьбегнеце гэткіх канфузаў.

Як наркаман дозы, чакаю наступнага нумару СБ.

Ваш фанатычны чытач,

Каментары5

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць