Грамадства6161

Ляўковіч і яшчэ шасцёра сацыял-дэмакратаў гатовыя на дыялог без якіх-небудзь умоваў

Адпаведны ліст яны выдрукавалі сёння ў СБ.

Частка беларускіх сацыял-дэмакратаў на чале з Анатолем Ляўковічам гатовы сесці за стол перамоў з уладай без якіх-небудзь умоў. Іх заява апублікавана 6 верасня ў газеце «Советская Белоруссия», друкаваным органе Адміністрацыі прэзідэнта.
Пад заявай стаяць подпісы Анатоля Ляўковіча, Івана Анташкевіча, Анатоля Гняўко, Яўгена Далгаполава, Аляксандра Мікуліна, Аляксандра Падайніцына, Уладзіміра Ткачонка.

«Беларускае грамадства, — гаворыцца ў гэтым дакуменце, — сутыкнулася з сур’ёзнымі і небяспечнымі выклікамі фінансава-эканамічнага і сацыяльнага характару, абумоўленымі найперш глыбокім сусветным гаспадарчым крызісам і тымі палітычнымі працэсамі, якія ініцыююць вядучыя геапалітычныя актары.

Мы, сацыял-дэмакраты, хто стаіць на пазіцыях канструктыўнасці і палітычнай адказнасці за сучаснасць і будучыню краіны, падзяляем ідэю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі
аб мэтазгоднасці развіцця дыялогу паміж суб’ектамі беларускага палітычнага працэсу, правядзенні круглага стала па пытаннях антыкрызісных дзеянняў».

У каментарыі БелаПАН Ляўковіч пацвердзіў сапраўднасць заявы. «Я заўсёды выступаў супраць барыкад і супраць рэвалюцый — яшчэ з тых часоў, калі быў у фракцыі „Дэмакратычная платформа“ КПСС», — нагадаў ён.

«Калі браць крытэрыі, то ў палітыцы сур’ёзны чалавек павінен бачыць мэту. Для мяне галоўная мэта — гэта Беларусь, нацыянальная дзяржава, дзесяцімільённы беларускі народ. І захаваць дзяржаву можна толькі праз кансалідацыю. Палітыка — гэта кампраміс, кансэнсус. Кампраміс магчымы толькі праз перамовы, таму я шукаю кампрамісу і імкнуся паважаць палітычны пункт гледжання свайго апанента. Гэта і ёсць тая платформа, на якой можна пабудаваць нацыянальную дзяржаву», — лічыць Ляўковіч.

Пазіцыю большасці прадстаўнікоў апазіцыі пра магчымасць дыялогу з уладай толькі пасля вызвалення ўсіх палітзняволеных Ляўковіч пракаментаваў наступным чынам: «Ва ўсіх ёсць балючыя праблемы. Я разумею, калі хтосьці знаходзіцца ў турмах, кансэнсус шукаць нялёгка.

Але важна не забыцца пра галоўную мэту, а галоўная тэма зараз — Беларусь», — заявіў ён.

Ляўковіч узначальваў Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада) са жніўня 2008 года па кастрычнік 2010 года. На з’ездзе БСДП (Грамада) 10 кастрычніка 2010 года кіраўніком партыі быў абраны Анатоль Сідарэвіч. Аднак Міністэрства юстыцыі прызнала гэты з’езд несапраўдным у сувязі з парушэннямі заканадаўства пры яго падрыхтоўцы. 5 чэрвеня 2011 года прайшоў паўторны з’езд БСДП (Грамада), на якім кіраўніком партыі была абрана Ірына Вештард. Але і гэты з’езд Мінюст прызнаў нелегітымным, убачыўшы парушэнні ў працэдуры вылучэння на яго дэлегатаў. На падставе гэтага Ляўковіч лічыць сябе легітымным старшынёй БСДП (Грамада). Яго падтрымлівае група прыхільнікаў.

Каментары61

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка расказаў, што самае любімае для яго ў храме21

ДТЗ у Талачыне: кіроўца збіў пенсіянерку на паркоўцы і з’ехаў

Орбана спыталі, ці будзе ён віншаваць Петэра Мадзьяра ў выпадку перамогі апазіцыйнай партыі «Ціса»9

Усе чакалі падзення цэн, але нічога падобнага! Як за год змяніліся цэны на кватэры ў Мінску і іншых буйных гарадах19

Кітайскія будаўнікі выйшлі з масавым пратэстам на вуліцы ў Камсамольску-на-Амуры14

5000 еўра на месяц за працу ў беларускай палітыцы? Кныровіч лічыць, што гэта нармальны заробак54

У сеціве з’явіўся першы вялікі альбом велікодных спеваў на роднай мове. Паслухайце1

Валачобніцтва і пакланенне каменным крыжам: якія велікодныя традыцыі захоўваюць беларусы2

На поўначы Беларусі існавала велізарнае возера — у 150 разоў большае за Нарач. Яно знікла ў выніку прыроднай катастрофы, але сляды заўважныя і сёння7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце51

Орбан разгромна прайграў выбары ў Венгрыі. Апазіцыя атрымала канстытуцыйную большасць у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць