Каханне і сэкс66

Амерыканскі фотамастак хоча запоўніць голымі целамі Мёртвае мора

17 верасня тысячы ізраільцян раздзенуцца перад аб'ектывам і ўвойдуць у Мёртвае мора.

Амерыканскі фотамастак Спэнсэр Тунік абвясціў дату сваёй грандыёзнай фотасесіі. 17 верасня тысячы ізраільцян (невядомая нават прыблізная колькасць) раздзенуцца перад яго аб’ектывам і ўвойдуць у Мёртвае мора.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца ўсе ахвотныя старэйшыя за 18 гадоў, па-за залежнасцю ад полу, узросту, этнічнай прыналежнасці, колеру скуры і веравызнання. Фотамастак лічыць, што дастатковая колькасць ахвотных ужо ёсць.

Раней Тунік прызнаваўся, што ўжо 20 гадоў марыць правесці здымку ў Ізраілі. Спачатку ён планаваў сфатграфаваць голую масоўку ў Яфа ці на ўзбярэжжы Тэль-Авіва, але потым спыніўся на Мёртвым моры.

Міністр турызму Ізраіля Стас Місежнікаў выступіў у падтрымку праекту Туніка, мяркуючы, што такая акцыя паслужыць прапагандзе Мёртвага мора.
Тым не менш урад вырашыў адмовіцца ад фінансавання «голых малюнкаў». Дапамагчы фотамастаку грашыма падахвоцілася ініцыятыўная група, якая вяла збор ахвяраванняў. Дапамога Мёртваму мору патрэбная як знікаючай з’яве прыроды і як аднаму з 28 фіналістаў конкурсу, у выніку якога будуць абраныя 7 прыродных цудаў свету.

Тунік займаецца здымкай аголеных людзей з 1992 года. Цяпер ён праводзіць да шасці здымак за год. Фотамастак загадзя абвяшчае аб месцы наступнай здымкі і прапануе ўсім ахвотным паўдзельнічаць.

У чэрвені 2003 года ў Барселоне Тунік сабраў 7000 аголеных натуршчыкаў, а 6 мая 2007 года пабіў усе рэкорды, сфатаграфаваўшы 18 000 раздзетых чалавек на плошчы ў Мехіка.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Што гістарычнага застанецца ад галоўнага корпуса БДУ пасля рэканструкцыі

ЗША і Іран робяць «апошнюю спробу» дамовіцца пра мір

Эканаміст: Праз 10 гадоў сярэдні беларус будзе жыць удвая бядней, чым сярэдні паляк17

Лукашэнка на гэтым тыдні 3 дні працаваў і 3 гуляў у хакей16

Памёр Анатоль Верабей — даследчык творчасці Караткевіча2

На фронце загінуў расійскі Z-блогер Велес з 50 тысячамі падпісчыкаў7

Журналіст Ігар Карней расказаў, як стаў будаўніком на Азорах2

У модзе новая эра бландзінак1

Украіна абвяргае сваю датычнасць да выбухоўкі, знойдзенай каля газаправода з расійскім газам у Сербіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску72

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць