Музыка44

Глюк'oZа стала мамай другі раз — у элітнай радзільні ў Іспаніі

Спявачка Глюк’oZа стала мамай другі раз. У адным з элітных радзільняў Іспаніі яна нарадзіла дачку.

У Наталлі і яе мужа, бізнэсоўца Аляксандра Чысцякова, падрастае пяцігадовая Ліда. Яе малодшая сястрычка з’явілася на свет у тым жа радзільным доме ў Марбелье, дзе Наташа нараджала першы раз. Нованароджаная важыць 3,030 кг, рост — 49 сантыметраў. Дзяўчынку назвалі Верай — у гонар бабулі мужа.

Але калі першы раз роды прымаў дзяжурны доктар, да якога Глюк’oZу давезлі на «хуткай», то цяпер спявачка нараджала пад кантролем асабістага доктара, які назіраў яе цягам усёй цяжарнасці. Яна, дарэчы, працякала не так лёгка. Спявачку мучыў таксікоз, скакаў ціск.

Але, нягледзячы на гэта, Наталля не спыняла канцэртнай дзейнасці і нават запісала альбом. Аднак другія роды прайшлі выдатна.

Цяпер мама з нованароджанай адчуваюць сябе выдатна, побач з імі знаходзіцца цэлая каманда прафесіяналаў. «Цяпер у мяне з’явіўся свой доктар, які мяне курыраваў усю цяжарнасць. Гэта ўжо нашмат прасцей. І я наогул была лепш падрыхтаваная — загадзя сабрала „трывожны чамаданчык“ з неабходнымі ў бальніцы рэчамі, каб, калі што, не давялося доўга збірацца», — цытуе яе «Камсамольская праўда».

«Я зусім не баялася нараджаць гэтым разам — у мяне ж ужо ёсць вопыт! Але, вядома ж, нам усім хацелася як мага хутчэй пазнаёміцца з Верай. І калі яна нарэшце нарадзілася, мне яе паднеслі і я яе ўбачыла, то не змагла стрымаць эмоцый і расплакалася ад радасці», — заключыла шчаслівая маці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалілі арыштаваных па «справе кнігароў» Алеся Яўдаху і Вацлава Багдановіча

Ліквідавалі фонд «КіндэрВіта», які дапамагаў дзецям з анкалагічнымі захворваннямі

Cцяпан Латыпаў трэці раз спрабаваў здзейсніць суіцыд у турме10

Паўлючэнка пра гульню Мацкевіча: Папахвае палітычным махлярствам52

Лукашэнка падарыў Кім Чэн Ыну аўтамат11

Мінчанка знайшла ў булачцы металічныя шарыкі

Блогер-канспіролаг Вірус знайшоў новую працу6

Як пераўтвараюць пляцоўку каля Палаца спорту — рэканструююць зону фантана, зробяць міні-кафэ ФОТЫ2

Падлеткі стаяць у чарзе, каб зрабіць фота ля пад’езда на Нямізе — што там адбылося?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць