Усяго патроху1010

Першая ў Беларусі жанчына — вайсковая лётчыца будзе служыць пад Мінскам

Ураджэнку Бабруйска Наталлю Малашанку перавялі на трэці курс акадэміі з БНТУ.

Вайсковая лётчыца Наталля Малашанка ў выніку размеркавання, што прайшло ў Вайсковай акадэміі, пачне службу з пасады памочніцы камандзіра вайскова-транспартнага самалёта Ан-26 у 50-й змешанай авіябазе ў Мачулішчах (Мінскі раён).

Выпуск курсантаў авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі гэтага года адбудзецца 1 кастрычніка.

Ураджэнка Бабруйска Наталля Малашанка была пераведзеная на трэці курс Ваеннай акадэміі з Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў 2008 годзе. Займалася ў Бабруйскім аэраклубе і Цэнтральным аэраклубе ДТСААФ у Мінску, лётала на планёры і вучэбным Як-52, ажыццявіла шэсць скачкоў з парашутам. Вайсковую прысягу прыняла 31 жніўня 2008 года. А 14 чэрвеня 2010 года Малашанка здзейсніла першы самастойны палёт на вучэбна-баявым рэактыўным Л-39 «Альбатрос».

З моманту паступлення ў ваеннае ВНУ Наталля Малашанка гаварыла аб тым, што марыць стаць лётчыцай-знішчальніцай.
Пра тое, што гэта магчыма, яшчэ 1 сакавіка 2011 года журналістам заявіў намеснік начальніка Вайсковай акадэміі па навучальнай працы Юрый Какошка. Раней ён быў начальнікам авіяцыйнага факультэта. «Наталля Малашанка выконвае ўсе тыя праграмы, якія выконваюць юнакі. Настойлівая ў дасягненні сваёй мэты. У мяне было жаданне адправіць яе на верталёты, але яна жадала лётаць на Су-27. Цяпер ужо жадае на МіГ-29. Мы не будзем ёй перашкаджаць», — сказаў ён.

«Размеркаванне на тыпы лятальных апаратаў праводзіцца камісійна падчас выпуску ў залежнасці ад шэрагу фактараў, — растлумачыў 1 сакавіка намеснік начальніка Вайсковай акадэміі. — Гэта так званы пралангаваны адбор. Улічваюцца поспехі ў лётнай справе, жаданне, псіхафізіялагічныя асаблівасці. Пакуль ёсць усе умовы, што Наталля Малашанка будзе лётаць на самалётах і, магчыма, на знішчальніках».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй25

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты58

У ЗША зніклая дзяўчынка знайшлася жывой — праз 32 гады12

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя2

«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі20

Праз два тыдні ў беларусаў будуць чатыры запар выходныя, або ўсё ж тры? У чым закавыка?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй25

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць