У запісе ўзялі ўдзел ірландскія музыкі з дудой.
У канцы верасня адзін з найстарэйшых і самых уплывовых расійскіх
ў вёсцы на поўначы Ірландыі, дзе мясцовыя музыкі выканалі партыі на дудзе.
«Архангельск — гэта месца, дзе жывуць арханёлы, мяркуючы па ўсім», — іранічна растлумачыў назву альбома Барыс Грабеншчыкоў.
Усяго запісалі 16 песень, але ў выніку ў альбом увайшло толькі 8, а астатнія «не змаглі прыйсці», растлумачыў лідэр «Акварыума».
Удзел у запісе прымалі музыкі, якія ўжо даўно іграюць у калектыве і разам з ім, а таксама новыя ўдзельнікі — Браян Фінеган і Ліам Брэдлі.
«Любыя словы выкарыстоўваюцца для таго, каб сплесці заклёны, замовы. І любая песня — гэта нібы сетка, у якой злоўлены тое, што нельга назваць, нельга схапіць. Але словы — гэта як сетка, якая часова іх трымае. І тое, што я раблю, яно перадае вось гэта жывое, якое не мае назвы, не мае межаў, не мае нічога, але што мы вельмі добра адчуваем «, — пракаментаваў Барыс Грабеншчыкоў сваё новае тварэнне.
«Белая лошадь» — папярэдні альбом «Акварыума» — выйшаў тры гады таму. Цяперашнюю працу лідэр гурта лічыць самай цяжкай па гучанні ў яго гісторыі.
-
Як K-pop, толькі B-pop — спявачка Паліна Дабравольская запісала новы альбом на беларускай і польскай мовах
-
«Яндэкс Музыку» немагчыма слухаць». Беларусы абураныя аб’ёмамі цэнзуры праз расійскі закон аб прапагандзе наркотыкаў
-
Беларусы размятаюць квіткі на канцэрты зумера Вані Дзмітрыенкі з Краснаярска не толькі ў Мінску, але ў рэгіёнах
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары