Улада1717

Сікорскі: Стаўленне Еўропы да Лукашэнкі будзе такім жа, як стаўленне Лукашэнкі да беларускіх людзей

Пра гэта Радаслаў Сікорскі заявіў пасля сустрэчы з дэлегацыяй беларускай апазіцыі.

Стаўленне Еўропы да Аляксандра Лукашэнкі будзе такім жа, як яго стаўленне да беларускай апазіцыі. Пра гэта заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Варшаве міністр замежных спраў Польшчы, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, Радаслаў Сікорскі пасля сустрэчы з дэлегацыяй беларускай апазіцыі.

Кіраўнік польскага замежнапалітычнага ведамства звярнуўся з пасланнем да Аляксандра Лукашэнкі.

«Маё пасланне да прэзідэнта Лукашэнкі наступнае: вашы адносіны з Еўропай будуць такімі ж, якімі будуць вашы адносіны з людзьмі. Пакуль людзі ў Беларусі будуць падвяргацца рэпрэсіям, паглыбленыя адносіны з Еўрасаюзам, а тым больш эканамічная дапамога, не будуць магчымыя», — заявіў Сікорскі.

У той жа час, паводле слоў міністра, Польшча гатова стаць першай «у лабіраванні самага шчодрага магчымага пакета дапамогі для Беларусі, калі яе ўлада навучыцца паважаць правы сваіх грамадзян».

Сікорскі таксама паведаміў, што Польшча перадае 1 мільён еўра ў мэтавы Фонд Усходняга партнёрства для аказання падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Перад Лукашэнкам стаіць выбар: «ісці па шляху дэмакратыі ці па шляху тых дыктатараў, якія страцілі ўладу ў розных краінах у апошнія месяцы», заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Нагадаем, 29–30 верасня ў Варшаве праходзіць саміт Усходняга партнёрства. Сёння Радаслаў Сікорскі і камісар Савета Еўропы па правах чалавека Томас Хамарберг сустрэліся з членамі беларускай апазіцыйнай дэлегацыі, у склад якой уваходзяць Уладзімір Някляеў, Анатоль Лябедзька, Юрый Губарэвіч, Сяргей Калякін, Віталь Рымашэўскі і іншыя палітыкі, а таксама сваякі палітзняволеных — сястра экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірына Багданава і грамадзянская жонка яшчэ аднаго былога кандыдата, Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё26

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць