Меркаванні44

Віталь Радзівонаў: Непрыемна ўразіла ачапленне амапаўцаў у аэрапорце

«У якім свеце паўстала Беларусь у вачах «Барселоны»? — кажа форвард БАТЭ.

Траўмаваны форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў падзяліўся ўражаннямі ад пройгрышу сваіх партнёраў «Барселоне» ў другім туры групавога этапу Лігі чэмпіёнаў (0:5).

«Мы занадта пачціва паставіліся да суперніка. Пры тым, што нам супрацьстаяў, як многія кажуць, наймацнейшы клуб свету, барысаўчане, упэўнены, маглі выступіць лепш. Маё глыбокае перакананне: БАТЭ цалкам не рэалізаваў немалы патэнцыял. Асабліва гэта адносіцца да першага тайма.

Гаворачы пра залішнюю павагу да «Барселоны», маю на ўвазе не толькі футбалістаў. Непрыемна ўразіў антураж у аэрапорце, што спадарожнічаў прылёту іспанцаў. Гэта шчыльнае ачапленне амапаўцаў… З аднаго боку — захаванне мер бяспекі.

А з іншага — у якім свеце паўстала наша краіна ў вачах каталонскай дэлегацыі?

На мой погляд, гэта была не тая сітуацыя, калі варта звяртацца да такіх мер.

Блакаваць дзяцей, падлеткаў, якія 2 гадзіны чакалі з’яўлення куміраў…

Тыя ж беларускія мытнікі з ветлымі выразамі твараў з задавальненнем бяруць аўтографы ў заезджых зорак.

Мытнікі, якіх я, як правіла, прывык бачыць панурымі і грубаватымі.

Якія становяцца ўсмешлівымі і ветлівымі ў рэдкіх выпадках. Калі гэта, напрыклад, датычыцца асабістага знаёмства.

Словы форварда БАТЭ прыводзіць Goals.by са спасылкай на Прессбол.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка3

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заявілі пра паспяховы пуск ракеты «Сармат»5

Галасаванне ў Каардынацыйную раду нарэшце пачалося10

Расійскі сухагруз, які перавозіў расійскія ядзерныя рэактары для КНДР, маглі падбіць тарпедамі НАТА2

«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з відам на райвыканкам5

Ва Украіне загінуў першы расійскі студэнт, завербаваны ў войскі БПЛА7

«Колькасць хворых павялічыцца». Сусветная арганізацыя аховы здароўя папярэдзіла пра новыя выпадкі хантавіруса2

У акупаваным Крыме ўдарам беспілотніка забіла пяць расійскіх вайскоўцаў1

Былога вайскоўца з Брэста, які вярнуўся з Польшчы, абвінавацілі ў «тэрарызме» і адправілі ў калонію6

У Мінску пачалі працаваць камеры для кантролю хуткасці электрасамакатаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка3

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць