Спорт

«Шахцёр» нарэшце прачнуўся

А мінскае «Дынама» наадварот прыснула.

1 кастрычніка прайшло пяць матчаў 27-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Нарэшце салігорскі «Шахцёр» перарваў бязвыйгрышную серыю, што складалася з шасці матчаў, разграміўшы ў гасцях «Дняпро» 4:0 (першы тайм -- 3:0).

А вось магілёўцы упэўнена ідуць на дно. І толькі цуд ці серыя з некалькіх перамогаў запар выратуе іх ад вылету ў першую лігу.

З лікам 3:0 «Белшына» выйграла ў гасцях у «Віцебска».

Мінскія дынамаўцы згулялі ўнічыю ў гасцях з брэсцкімі — 1:1. Да гэтага ў падапечных Сяргея Аўчыннікава былі тры перамогі запар, а перад гэтым (28 жніўня) баявая — і з цяжкой траўмай Віталя Радзівонава — нічыя з БАТЭ.

Тыя, хто прыйшоў сёння на сталічны стадыён «Дынама», відаць, былі расчараваныя: «Мінск» і жодзінскае «Тарпеда» згулялі безгалявую нічыю — 0:0.

У Гродне «Нёман» выйграў у «Нафтана» 1:0

У нядзелю пройдзе гульня БАТЭ — «Гомель» (Барысаў, 17:00). Ці здолелі барысаўцы аднавіцца пасля паразы ў Лізе чэмпіёнаў ад «Барселоны» (0:5)?

Становішча камандаў БАТЭ — 54 (26 гульняў), Шахцёр — 46, Гомель — 42 (26), Дынама Мінск — 42, Белшына — 38, Тарпеда, Дынама Брэст — 33, Нафтан — 31, Мінск — 30, Віцебск, Нёман — 28, Дняпро — 21.

Да канца чэмпіянату засталося 6 тураў.

Матчы наступнага, 28-га, тура пройдуць праз тыдні, 15-16 кастрычніка.

Бо ў наступныя выходныя — «акно», звязанае з матчамі еўраадбору (Беларусь у Бухарэсце 7 кастрычніка згуляе з Румыніяй).

А 15 кастрычніка ў Мінску, напярэдадні выезду ў Мілан, можна зноў будзе пабачыць БАТЭ. Гуляе клуб з «Мінскам».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

Як жыве чалавек з адной з самых небяспечных работ у свеце — спускацца пад рэактар ЧАЭС2

У Мінску камеры будуць лавіць яшчэ і самакатчыкаў2

Мінабароны Беларусі распаўсюдзіла новы ўбогі фэйк29

Учора лясны пажар пад Гроднам тушылі больш за 60 чалавек. І патушылі, але толькі на час

Віктар Ганчарэнка сустрэўся з беларускім вундэркіндам з мадрыдскага «Рэала» ФОТАФАКТ8

З Беларусі ва Украіну залятаў паветраны шар, які ўзмацняе сігнал для расійскіх дронаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца11

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць