Эканоміка55

Багданкевіч: Курс установяць на 9000 рублёў

Устанаўленне адзінага курсу знізіць дэвальвацыйныя чаканні.

Устанаўленне адзінага абменнага курсу валют знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні. Так пракаментаваў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч рашэнне ўрада вярнуцца да адзінай сесіі на Беларускай валютна-фондавай біржы (БВФБ).

Пра аб’яднанне асноўнай і дадатковай сесій на БВФБ 20 кастрычніка паведаміў у мінулую пятніцу беларускім тэлеканалам віцэ-прэм’ер урада Сяргей Румас. «На адзінай гандлёвай сесіі — гэтак жа, як цяпер на дадатковай — будзе гнуткае курсаўтварэнне, у залежнасці ад попыту і прапановы. Тая валатыльнасць, якая існуе сёння на дадатковай сесіі, гаворыць аб тым, што ўрад і Нацбанк даюць курсу знайсці тое раўнаважнае значэнне, пры якім попыт і прапанова будуць роўныя, каб экспарцёрам было цікава прадаваць валюту, а імпарцёрам — купляць. Гэтак жа і насельніцтва: каб валютныя касы банкаў і абменныя пункты працавалі на абароце. Гэта значыць ні ў якой ступені сёння дзяржава не будзе адміністрацыйна ўмешвацца ў курсаўтварэнне, вызначаючы курс на нейкім узроўні адміністрацыйна», — заявіў Румас.

Паводле меркавання Багданкевіча,

дадатковую сесію наогул не трэба было ўводзіць. «Не трэба было фарміраваць два курсы і такім чынам ствараць магчымасць для махлярства і спекуляцый.
Патрэбны адзіны курс — гэта будзе інфармацыя для бізнесу і насельніцтва, што ў нас, нарэшце, штосьці рэальна робіцца на валютным рынку. Усе будуць бачыць попыт і прапанову, гэта знізіць інфляцыйныя і дэвальвацыйныя чаканні».

Паводле прагнозу эксперта, адзіны курс, устаноўлены 20 кастрычніка,

«можа быць не вельмі прымальным для эканомікі» — на ўзроўні 9 тысяч рублёў за долар ЗША.
«Але паступова ён можа знізіцца — ужо хоць бы за кошт таго, што будзе адзіным. Не думаю, што трэба так баяцца ваганняў курсу, яны будуць часовымі», — лічыць Багданкевіч.

Што да абяцанняў урада не ўмешвацца ў працэс курсаўтварэння, то, як адзначае экс-кіраўнік Нацбанка, дзяржава можа і нават павінна пэўным чынам рэгуляваць гэты працэс.

«Чаму б ураду не кіраваць гэтым працэсам, калі ў нас асноўная экспартная выручка ідзе па лініі прадпрыемстваў дзяржуласнасці? Я не асуджаю ўрад за тое, што ён камусьці з дзяржпрадпрыемстваў рэкамендуе прадаць валюты больш, камусьці — менш.

Галоўнае не ўводзіць адміністраванне, не ўмешвацца ў сам працэс курсаўтварэння. Трэба зыходзіць з разумення таго, што цана тавару — у гэтым выпадку долара, еўра — вызначацца рынкам»,
 — падкрэсліў Багданкевіч.

Акрамя таго, адзначыў ён, паралельна з мерамі па аздараўленні валютнага рынку неабходна праводзіць палітыку аздараўлення эканомікі ў цэлым.

Дадатковыя таргі на БВФБ былі ўведзены 14 верасня з мэтай вызначэння рынкавага абменнага курсу і выйсця на адзіны раўнаважны курс беларускага рубля.

За першы месяц працы дадатковай сесіі на БВФБ розніца паміж курсамі долара вырасла з 3.245 да 3.285 рублёў. Першая дадатковая сесія адбылася 14 верасня, тады курс долара быў зафіксаваны на адзнацы 8.600 рублёў. На асноўнай сесіі ў гэты дзень каціроўка амерыканскай валюты склала 5.355 рублёў. У адносным выражэнні розніца паміж курсамі была роўная 60,6%. 14 кастрычніка курс долара на дадатковай сесіі склаў 9.010 рублёў, на асноўнай — 5.725 рублёў; розніца — 57,4%.

Як лічыць намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны, у ваганнях курсу «нічога страшнага няма». «Курс долара сёння адхіліўся ад значэння 14 верасня на 4% з невялікім, — сказаў Надольны 15 кастрычніка ў каментарыі тэлеканалу СТВ. — Гэта нармальныя ваганні. Для сусветнага рынку рэзервовых валют таксама характэрны ваганні: яны даходзяць да 10–12%, часам — да 15%. Таму нічога тут страшнага няма. З такой жа ўпэўненасцю курс можа павярнуць і назад».

Пасля аб’яднання асноўнай і дадатковай сесій з’явіцца дадатковая прапанова на рынку, прадыктаваная экспарцёрамі, «якія пакуль прытрымліваюць валюту», дадаў Надольны.

Каментары5

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць