Эканоміка4040

Румас: «20 кастрычніка з’явіцца адзіны валютны курс»

Пры захаванні ранейшых аб'ёмаў таргоў новы курс даляра можа скласці каля 7 880 рублёў.

З 20 кастрычніка валютныя таргі будуць праходзіць у рамках адной сесіі. Пра такое рашэнне ўрада і Нацбанка сёння заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Сяргей Румас.

«З 20 кастрычніка гандаль будзе ажыццяўляцца ў рамках адной сесіі. На адзінай гандлёвай сесіі, гэтак жа, як цяпер на дадатковай, будзе гнуткае курсаўтварэнне — у залежнасці ад попыту і прапановы. Урад і Нацбанк дазваляюць курсу намацаць раўнаважкае значэнне, пры якім попыт і прапанова будуць роўныя. Каб экспарцёрам было цікава прадаваць валюту, а імпарцёрам купляць. Таксама і насельніцтва. Каб валютныя касы банка працавалі на звароце.

Гэта значыць ні ў якой ступені дзяржава не будзе адміністрацыйна ўмешвацца ў курсаўтварэнне, усталёўваючы курс на нейкім узроўні».

Заява Румаса прывядзе да таго, што попыт на валюту на дадатковай сесіі ў бліжэйшыя дні зменшыцца да мінімальна магчымага —

кампаніі не захочуць купляць «дарагую» валюту, калі можна будзе з 20 кастрычніка набыць параўнальна танную.
Нагадаем, што 30% ад валютнай выручкі экспарцёры ўсё яшчэ вымушаныя прадаваць па нізкім курсе. Цяпер такі абавязак будзе зняты.

Калі прааналізаваць аб’ёмы таргоў далярам 14 кастрычніка на асноўнай і дадатковай сесіях, атрымліваецца, што

раўнаважкі курс пры захаванні аб'ёмаў таргоў складзе каля 7880 рублёў.
У сувязі з гэтым у першыя дні наступнага тыдня можна чакаць чэргі ахвотных здаць валюту па яшчэ высокім курсе каб пасля купіць яе танна. Такая гульня на курсах спрацуе ў тым выпадку, калі з 20 кастрычніка не будуць уведзеныя нейкія абмежаванні для грамадзян на куплю валюту.

Каментары40

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць