Літаратура11

Мінск — Пугачы

З горада выязджалі амаль гадзіну.
Спыняліся на трох прыпынках. Жадаючых ехаць было вельмі шмат. Кіроўца сам абілечваў пасажыраў, якія цярпяліва стаялі ў чарзе. Даўней ніхто чаргі не трымаўся, і хто быў больш нахабны і здаравейшы, той і прарываўся ў аўтобус і займаў лепшае месца для паездкі…

Паўнюткі аўтобус людзей, а знаёмых анікога…

У Ракаве стаялі пару хвілін. Па дарозе, па якой я хадзіў да мамы ў ракаўскую бальніцу, прабег сабака, падобны да нашага, што цяпер у вёсцы пры бацьку…

Куды ні гляну, бачу тое, што было дзесяць, дваццаць, а то і трыццаць гадоў назад. Уявілася, што я герой драматычнага фільма, які едзе да сябе ў вёску, дзе яго ўжо ніхто не чакае. Фільм чамусьці японскі. Мо таму, што апалае чырвонае лісце, як маё разбітае японскае сонца…

У Бузунах аўтобус амаль апусцеў. Тут цяпер вельмі шмат лецішчаў, ды і мясцовых хапае. Гадоў трыццаць назад Бузуны з-за таго, што ў іх было вельмі шмат жыхароў, называлі Кітаем, а бузуноўцаў-кітайцамі

Чым бліжэй пад’язджаў да Пугачоў, тым часцей паўтараў у думках: «Усё будзе так, як не думаю»…

Усе дзверы ў хату былі адчынены, нібыта з яе ўцякалі…

Сабака вылез з буткі і адзін раз гаўкнуў, нібыта прывітаўся…

Бацька сядзеў у зале на дыване апрануты, як быццам на вуліцы зіма…

У хаце нязвыкла ціха. Я зірнуў на насценны гадзіннік. Не працуе. Накруціў спружыну, гайдануў маятнік, і ў роднай хаце працягнулася маё жыццё…

Бацька, паеўшы, стаў расказваць пра тое, што было тады, калі ён быў малады. Узгадаў, што даўно памерлі яго малодшы брат Славік і малодшыя сёстры Ноня і Галя: «А я во ўсё жыву…»

На сцяне ў зале вісіць тэрмометр. Яго мне падарылі ў Вязынцы напачатку 80-тых гадоў, калі я там выступаў на свяце паэзіі. Цяпер у хаце 10 градусаў. Зімой раніцай бывала і 7 градусаў цяпла. Падлога халодная, як лёд. І мы, дзеці, не вылазілі з ложкаў, пакуль бацька не запальваў печку…

Холадна. Паравое ацяпленне адключана і апламбіравана. Я гатоў сарваць пломбу і ўключыць ацяпленне, але не ведаю, як яго ўключаць, а бацька не памятае…

За мной па хаце бегае кот. Я ведаю, чаго ён хоча. Кот хоча малака, якое я прывёз бацьку…

Скрабу бульбу. Бульба дробная, як дробныя нашы жыццёвыя праблемы для суседзяў…

Дзе раней садзілі бульбу, расце быльнёг, а ў ім, месцамі, ніткі саломы, як у нямытай галаве…

З паштовай скрынкі забраў «Звязду» і раёнку «Працоўную славу». Бацька газет не чытае, але выпісвае, бо іх чытала мама…

У паветцы сухія дровы. Іх засталося мала…

Хлеў пусты. З гною тырчыць салома, як промні затаптанага сонца…

У садзе ў траве знайшоў вялікі яблыкі, які нібыта схаваўся ад людзей, каб дачакацца майго прыезду…

На шыферы хлева лапік травы, нібыта зялёны астравок у пустэльні…

У вясковай краме ёсць амаль усё, што і ў гарадскіх. Няма пакупнікоў…

Ідучы з крамы, спыняюся каля агарода Валянціны Іосіфаўны, маёй сваячніцы, былой настаўніцы беларускай мовы і літаратуры. Цётцы ўжо 83 гады. Жыве адна. Дзеці раз’ехаліся па гарадах і прыязджаюць рэдка. Скарджуся цётцы, што ў бацькавай хаце холадна. «А я пломбу сарвала і падключыла ацяпленне! Няхай штрафуюць!»-кажа Валянціна Іосіфаўна і распытваецца пра маё жыццё-быццё. Развітваючыся, думаю падыйсці да плота, за якім цётка, і пацалаваць яе на развітанне, але чамусьці не падыходжу. Цяпер шкадую, што не падыйшоў…

Заглянуў да бацькавага стрыечнага брата дзядзькі Шуры, які жыве, вярнуўшыся з Маладзечына, па-суседску ў матчынай хаце. Дзядзька быў у двары з малодшым сынам Андрэем. Сваякі абрадваліся майму прыходу. Пагаварыўшы на вуліцы, мяне паклікалі ў хату. Толькі я прысеў, каб запісаць нумар дзядзькавага тэлефона, як да мяне падыйшоў малы гадоў пяці з маёй кніжкай «Проза і паэзія агню» і папрасіў яе падпісаць. Я запытаўся ў хлопца, як яго завуць. «Арцём Шніп!»-адказаў малы і заўсміхаўся…

Дзень праляцеў хутка так, як упаў на зямлю жоўты ліст з яблыні, на якую я глядзеў у дзяцінстве праз вакно, марачы пра сваё дарослае жыццё…

Сярод жоўтых дрэў пачарнелыя сцены згарэлай хаты Антона Янушкевіча. Хутка будзе год, як няма гаспадара. І хата нікому не патрэбна…

На аўтобусным прыпынку было шмат моладзі, і я спыніўся побач на беразе сажалкі, дзе ў дзяцінстве лавіў рыбу. Раней тут усе вяскоўцы чакалі аўтобус з Мінска і мы, дзеці, нярэдка пасля таго, як аўтобус адыходзіў у горад, знаходзілі ў траве згубленыя капейкі. І вось нешта, як капейка, бліснула ў траве. Нагнуўся. Шкельца ад разбітай пляшкі…

У цемры на сажалцы белыя качкі, як белыя плямы на тым, што было…

З Пугачоў у Мінск сабралася ехаць чалавек дзесяць. Нікога знаёмага…

Аўтобус напоўніўся пасажырамі толькі ў Бузунах. Жанчыны, якія сядзелі перада мной, усю дарогу гаманілі. Выходзячы на прыпынку «Каменная горка», адна з іх сказала: «Як адправіла мяне мама ў горад з торбай вучыцца, так па сённяшні дзень з торбай я і езджу туды-сюды!»…

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Усе навіны →
Усе навіны

Паплечнік Петэра Мадзьяра, відэа з палымяным танцам якога скарыла сацсеткі, паўтарыў яго і на інаўгурацыі ВІДЭА1

Галоўным спікерам Жаночага форуму ў Мінску стане расійскі крынджовы псіхолаг, які расказваў пра «памяць жаночых палавых губ»28

Беларускую манету прадаюць за $5500. Што за яна?

Тры дні таму на ўчастку паміж Мінскам і Баранавічамі сур'ёзна затрымліваліся цягнікі. Стала вядома чаму

У Жлобіне з даху дзевяціпавярховіка на краму абрынулася частка бетоннага парапета

Дождж дапамог стабілізаваць сітуацыю з пажарамі на мяжы Украіны і Беларусі

У Анголе знайшлі парэшткі паўтысячы чалавек. Гэта ахвяры палітычных рэпрэсій3

Як абараніцца ад мошак? Ці дапамагае ваніль?

Расіі напрыканцы мая спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён без украінскіх атак2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне63

Пашпарты беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, апрацуе кампанія, у якой апошнюю ўцечку выявілі ў 2026-м, а заснавальнікі — расіяне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць