Усевалад Сцебурака. Мяне не зрушыць
***
Мне сняцца сны…
я снюся снам.
Праз сіта дзён нас лёс цярушыць.
Але стаю — мяне не зрушыць
да часу, калі зрушу сам.
Смуга хавае далягляд
ды я упарта спадзяюся —
адчуўшы, што ідзем назад,
павернем усё ж да Беларусі!
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары