Здарэнні1010

У Екацярынбургу дзевяцікласнік уваткнуў настаўніку нож у спіну

У Екацярынбургу падлетак ударыў педагога нажом у спіну. Гэта адбылося проста ў калідоры адукацыйнай установы,
паведамляюць «Весці».

Пасля 6-га ўрока, каля другой гадзіны, настаўнік выйшаў з кабінета геаграфіі. Пайшоў па калідоры, як сам расказаў медыкам, пакуль ішоў, адчуў у паясніцы рэзкі боль, прыклаў руку і ўбачыў кроў. Калегі выклікалі «хуткую». Настаўніка геаграфіі даставілі ў ГКБ № 23. «Дастаткова глыбокая рана ў паяснічнай вобласці. Першасная апрацоўка раны праведзеная, стан здавальняючы, мужчына будзе знаходзіцца па месцы жыхарства», — сказаў хірург Андрэй Ткачэнка

Настаўнік, на якога напаў падлетак, працуе ў гэтай школе ўсяго год. Калегі кажуць, што ён ніколі ні з кім асабліва не канфліктаваў. Да сённяшняга дня.
«Удалося высветліць, што хлопец прагуляў урок. Здарыўся канфлікт, і адбылося надзвычайнае здарэнне. Знойдзеная прылада — гэта нож 6 сантыметраў, удар прайшоў па датычнай», — паведаміла супрацоўнік прэс-службы ГУ МУС РФ па Свярдлоўскай вобласці Наталля Мудрэнка.

Пра вучня 9-га класа, што прынёс нож у школу, педагогі нічога асаблівага сказаць не могуць. «Вучань вучыўся здавальняюча. Стаіць на ўліку з 2010 года», — сказала намеснік дырэктара па навучальна-выхаваўчай працы школы № 81 Маргарыта Жабрэева. Ён быў асуджаны ўмоўна, на адзін год, за хуліганства. Падлетка ўжо затрымалі, цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Але прыцягнуць яго за ўдар нажом будзе няпроста. Крымінальная адказнасць наступае з 16 гадоў. А яму — 15.

«Па прынцыпе цяжару шкоды будзе вырашацца пытанне аб крымінальнай адказнасці. Крымінальнай справы пакуль няма, пракуратура пачала праверку», — адзначыла старшы памочнік пракурора Свярдлоўскай вобласці Вольга Цяцерына.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец12

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт6

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць