Культура66

Выступ Лявона Вольскага TUT.BY выставіць без цэнзуры

Кіраўніцтва парталу вырашыла размясціць гутарку са спеваком, не скарачаючы яе.

Нагадаем, што сёння ўдзень Лявон Вольскі прэзентаваў сваю кнігу «Міларусь» у жывым эфіры на партале TUT.BY. Аднак падчас выканання адной з песень кіраўніцтва партала вырашыла перарваць трансляцыю.

Cпявак расказаў, што на TUT.BY не пакрыўдзіўся, а паводзіны кіраўніцтва партала назваў загадкавымі.

Лявон Вольскі: «Там не было ніякай крамолы… Для мяне ўвогуле было навіной, калі я вярнуўшыся дадому даведаўся пра спыненне трансляцыі. Гэта была ўсяго толькі сатырычная песня пра прыгоды Саўкі падчас выбарчай кампаніі, калі ён быў старшынёй на адным з выбарчых участкаў… Паводзіны кіраўніцтва парталу для мяне загадкавыя. Такое рашэнне прыцягне непатрэбную увагу».

Еўрарадыё таксама звярнулася па каментар да рэдактаркі партала TUT.BY Марыны Золатавай.

Яна назвала спыненне трансляцыі выступу музыкі «імпульсіўным рашэннем».

Марына Золатава: «Рашэнне адключыць трансляцыю было імпульсіўным. Некалькі гадзінаў мы не ведалі, што рабіць з запісаным матэрыялам. Не маглі прыняць рашэння. Аднак у выніку мы вырашылі, што ўсё ж змесцім матэрыял цалкам — з усімі песнямі Лявона.

Інтэрв’ю будзе пастаўлена цалкам. Мяне асабіста вельмі здзіўляе рэакцыя СМІ.
Усе на першых старонках змясцілі інфармацыю аб гэтым, як быццам у краіне больш нічога важнага не адбывалася. На першым план выйшла цэнзура на TUT.BY».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

Ці можа настаўнік ігнараваць паведамленні ў бацькоўскім чаце?1

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана2

Гэты малавядомы востраў трапіў у топ месцаў для падарожжаў у 2026 годзе1

Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі5

Прапагандыстка з энтузіязмам рыхтавалася затрымліваць з ГУБАЗіКам анархістаў, але атрымала іншае заданне12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай3

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць