Меркаванні1818

«Напалохаць народ вайной — гэта горшае, да чаго ўлада магла дадумацца ў цяперашняй сітуацыі»

Віншую нас з новай, вельмі важнай вяхой найноўшай палітычнай гісторыі. Першы прэзідэнт страціў тую галоўную якасць, якая, уласна, і стварыла феномен Аляксандра Лукашэнкі. Ён перастаў адчуваць беларусаў, ён больш не трапляе ў настроі людзей.

Калі малады кіраўнік краіны абвясціў, што Беларусі не патрэбна вялікая армія, што мы не будзем карміць нікому не патрэбных генералаў, і некаторых на самай справе адправіў на пенсію, ён быў адэкватны грамадскім настроям. Ён дакладна трапляў у чаканні, яму апладзіравалі, яго падтрымлівалі і ўхвалялі.

Калі ён публічна крычаў на сваіх ланцуговых сабак за нахабства, хамства, непавагу да людзей, ён таксама казаў менавіта тое, што хацелі чуць 99,9% электарату. Іншая справа, якія загады ён аддаваў ім без тэлекамер. Але гэта ж трэба было сабраць мазгі ў кучу, напружыцца, каб зразумець, што табе прадэманстравалі стары спектакль «цар добры, баяры дрэнныя». А на разумовую працу, як вядома, не ўсе здольныя. Таму многія беларусы любілі Лукашэнку проста за прамовы, за ўменне ўлавіць і агучыць думкі большасці.

Але цяпер — усё. Час, праведзенф ў поўным адрыве ад рэальнасці, веданне настрояў людзей на ўзроўні прамоў падлізнікаў і праграм беларускага тэлебачання, зрабілі сваю справу. Лукашэнка пачаў дзейнічаць і гаварыць так, быццам пастаўлена мэта, каб народ яго зненавідзеў з усёй сілай доўгацярпення, што нарэшце трэснула.

Ранейшы Лукашэнка даўно б зрабіў усё магчымае, каб у грамадскай свядомасці дыстанцыявацца ад сілавікоў. Але ён цяперашні, быццам аслеп, аглух і зусім страціў здольнасць прагназаваць рэакцыі людзей.

Сёння ў нашай краіне казаць, што міліцыі патрэбныя дадатковыя паўнамоцтвы, гэта тое ж самае, што публічна устаць на абарону гомасэксуалістаў. А ён кажа. З поўнай сур’ёзнасцю вяшчае, што міліцыя можа дзейнічаць, не звяртаючы ўвагі на прыстойнасці.

Ён іх дэманстратыўна апякуе, дагаджае і выгароджвае. Хоць любому разважлівых чалавеку ясна, што ў Беларусі нават у вельмі лаяльных і цярплівых людзей гэтая брація ўжо выклікае абурэнне. Каб прыйсці да такой высновы, нават не трэба нічога аналізаваць, шукаць нейкія схаваныя прыметы і прыкметы. Доказы проста зафіксаваныя і выкладзеныя ў інтэрнэце.

Усё, у каго ёсць кампутар, мабыць, паглядзелі відэазапіс таго, як азвярэлі ціхія беларускія жанчыны і як апантана яны лупілі сумачкамі міліцыянтаў, якія дапамагаюць кандуктару затрымаць безбілетніка. Гэта вельмі паказальныя кадры. На іх няма ніякіх апазіцыянераў, ніякіх «адмарозкаў», ніякіх «наймітаў Захаду». Гэта былі пасажыры звычайнага гарадскога аўтобуса. Пераважна жанчыны. І іх назапашаную нянавісць да людзей у форме проста прарвала ...

Можна доўга разважаць, чаму ў грамадстве менавіта такое стаўленне да сілавікоў (вайскоўцы не ў лік, іх проста шкадуюць за відавочную прыналежнасць да другога гатунку), але факт, што яно такое. Спытай любога беларуса яго меркаванне — і пачуеш, што краіна корміць войска гвалтаўнікоў і дармаедаў. І ад міністра пачуеш, і ад дворніка. А таму пры магчымасці шарахнуць такога авоськай зараз гатовая нават цалкам сабе мірная цётачка.

Але Лукашэнка замест таго, каб раўнуць, прыструніць, аб’явіць аб масавым скарачэнні гультаёў, дае ім яшчэ большыя паўнамоцтвы. А зусім не гэтага чакае народ, зусім міма мэты выступіў. Раней за ім такога не заўважалася.

Зрэшты, нязграбная спроба аб’яднаць нацыю перад тварам ваеннай пагрозы — гэта яшчэ больш паказальная дэманстрацыя прорвы паміж беларусамі і чалавекам, які ўсё яшчэ бярэ на сябе смеласць гаварыць ад іх імя.

Яго эмацыянальнае пераўзбуджэнне ад кадраў з Лівіі, якія дэманструюць, які фінал чакае дыктатараў у XXI стагоддзі, зразумелае. Аднак не будзем забываць, што ў пераўзбуджаным стане знаходзіцца не толькі Лукашэнка, але і сярэднестатыстычны ціхі беларус, паколькі толькі сляпы не ўбачыў паралелі. Але калі нават заставаліся тугадумы, якія не прыклалі да сабе лівійскі сцэнар і не датумкалі, што з-за некаторых правадыроў народы трапляюць пад НАТАўскія бамбёжкі, то зараз іх думкі накіравалі ў правільнае рэчышча. Як бы Лукашэнка ні сварыўся з Захадам, колькі б ні канфліктаваў з Расіяй, Польшчай, Літвой, Украінай, беларусы ўсё ж такі супакойвалі сябе сакральным веданнем, што ў нас да вайны не дойдзе, таму што ў нас такога не можа быць ніколі. І ранейшы Лукашэнка, які яшчэ не адарваўся ад народа, менавіта гэтыя думкі бы і агучваў. Але Лукашэнка сённяшні, які выпаў з рэчаіснасці, кінуўся рыхтавацца да вайны.

І вось усе вышэйшыя чыноўнікі ўжо апранутыя ў вайсковы камуфляж. З’явіліся новыя, пераляканыя з выгляду генералы. Ім уручаюць пагоны. Паведамляюць, што зараз пад іх кіраванне аддаецца 120000 войска з мірных грамадзян.

З наказам: «Вам ёсць што абараняць!» Выцягнулі з дарагіх скураных крэслаў і паставілі пад ружжо прыдворных бізнэсмэнаў ...

Хто ж спрачаецца, вядома, у краіне ёсць пару тысяч чалавек, якім сапраўды трэба абараняць Лукашэнку, паколькі гэтым яны абараняюць сябе. Але прычым да іх народ, які таксама запісалі ў апалчэнне? Ляжыць сабе наш мужычок ціха на любімым канапе, радуецца чарцы ды скварцы, як яго ўсе гэтыя гады вучылі. І раптам у падзяку за падкрэслена-паслухмянае неўмяшальніцтва ў палітыку, яму аб’яўляюць, што зараз яму давядзецца ісці ваяваць ...

І ў тэлевізары ўжо страляюць. Паказваюць, як галоўнакамандуючы з хованкі трэніруецца кіраваць ваеннымі аперацыямі і адбіваць ворага. А, галоўнае, ён, нахмурыўшы бровы, аб’яўляе, што вайна можа быць на вуліцах нашых гарадоў, і што кожны мужык абавязаны ...

Напалохаць народ вайной — гэта горшае, да чаго ўлада магла дадумацца ў цяперашняй сітуацыі. Трэба жыць нават не ў рэзідэнцыі «Дразды», а дзе-небудзь на Марсе, каб сур’ёзна меркаваць, быццам беларусы сапраўды гатовыя ісці ваяваць, толькі б ва ўладзе заставаўся яго правасхадзіцельства.

Гэта абсалютны неадэкват. Больш падобны на палітычнае самагубства.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што хоча валодаць іранскай нафтай і не супраць захопу вострава Харк2

Трамп напісаў, што з нецярпеннем чакае Лукашэнку ў ЗША18

Прыдумалі яшчэ адзін спосаб выявіць адбіткі пальцаў на месцы злачынства

Каля самалёта Трампа праляцеў невядомы дрон2

Дзяўчына выйграла суд па справе аб залежнасці ад сацсетак — Meta і Google хочуць аштрафаваць за тое, як пабудаваныя іх платформы2

Мадура перадаў пасланне з амерыканскай турмы

Украінскія вайскоўцы для барацьбы з расійскімі дронамі выкарыстоўваюць сеткамёты2

Пратасевіч падзяліўся, колькі грошай яму трэба на вяселле17

У Расіі сёння некаторыя выйшлі пратэставаць супраць блакіровак інтэрнэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай6

Расійскі прадавец паспяховага поспеху паспрабаваў адкрыць філіял у Мінску. Рэакцыя беларусаў была паказальнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць