Эканоміка4141

Купляючы нават $1, давядзецца адказаць, навошта купляеце валюту

Абслугоўванне аднаго кліента па новых правілах займае тры з паловай хвіліны.

Дачакаўшыся 9 лістапада, карэспандэнт «НН» выправіўся ў абменнік. Дата для беларускай эканомікі істотная, бо менавіта з гэтага дня для куплі любой валюты патрабуецца пашпарт. Што ж, праверым новаўвядзенні на сабе.

Аддзяленне «Беларусбанка» каля плошчы Перамогі. З валютай працуюць усе вокны, але ахвотных набыць даляры і еўра няма. Дачакаўшыся сваёй чаргі, прашу $10 і запускаю секундамер. Раней абмяняць грошы можна было за секунд трыццаць, што ж будзе цяпер?

«Пашпарт з сабой ёсць?» — пытаецца касірка. «Вядома ж!», — працягваю яго ёй. Мужчына збоку пытаецца,

а колькі цяпер у дзень можна купляць валюты?
«Без абмежаванняў!» — з гонарам адказвае касірка і запускае праграму, у якую давядзецца ўвесці ўсю інфармацыю з майго пашпарта. Здаецца, яна бачыць праграму ўпершыню, бо ўдакладняе ў калегі: «Што, і месца нараджэння ўказваць?» Тая катэгарычная: «Запаўняй усе графы». У камп’ютар павольна перацякаюць прозвішча, імя, імя па бацьку, месца рэгістрацыі… Секунды цікаюць і цікаюць, а даляры я атрымаць так і не магу. Раптам касірка заходзіцца смехам: «А мэту куплі якую ўказваць?» Я задумваюся, сапраўды,
навошта мне тая валюта?
Суседка падказвае: «Пішы, што для асабістых патрэбаў». Нарэшце, анкетаванне сканчваецца, і касірка выдае мне грошы і чэк. Дарэчы, на ім ніякай асабістай інфармацыі няма, толькі сума валюты і курс, як і раней. Гляджу на секундамер — прайшло тры з паловай хвіліны.

«Мэты куплі трэба было ўказваць і раней, але толькі пры вялікіх аб’ёмах валюты, —
тлумачыць супрацоўнік іншага аддзялення «Беларусбанка». — Адзін кліент сказаў, што не давярае банкаўскай сістэме Беларусі, дык я гэта і запісаў у базу. А цяпер сітуацыю давялі да абсурду. Нават калі ў мяне купляюць адзін даляр, я буду перадрукоўваць інфармацыю з пашпарта, а пасля яшчэ смяшыць чаргу сваім недарэчным пытаннем «Навошта валюта?».

Каментары41

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Унучку Уладзіміра Пуціна назвалі Эльзай12

Славакія сустрэлася з Мінскам. Ці стане беларусам лягчэй атрымаць візы?

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?8

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ16

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць