Грамадства88

У Наваполацку гатовыя пратэставаць і перакрываць дарогі

Жыхары выступаюць супраць будаўніцтва палігону дзеля ачышчэння забруджанага нафтаю грунту.

Жыхары Наваполацка выступаюць супраць будаўніцтва палігону дзеля ачышчэння забруджанага нафтаю грунту. Палігон мусіць з’явіцца менш як за кіламетр ад жылых дамоў мікрараёну Баравуха.

Дзялянку зямлі для прадпрыемства ачышчэння забруджанага нафтаю грунту перадалі таварыству з дадатковаю адказнасцю «Віцень» на рашэнне Віцебскага аблвыканкаму сёлета ў сакавіку.

Паводле дырэктара, палігон патрэбны, бо цяпер толькі на «Нафтане» сабралася 224 000 тонаў грунтоў, якія трэба ачышчаць ад нафтапрадуктаў.

На палігон таксама трапіць грунт з прадпрыемстваў «Дружба» і «Палімір».

Палачане настроеныя катэгарычна — не дапусціць будаўніцтва. «Мы патрабавалі незалежнай экалагічнай экспертызы, але ніхто яе не правёў, — кажа мясцовая жыхарка Лілія Воранава. — Навошта забруджаны грунт з Наваполацку везці ў Полацк, каб ачысціць? Чаму нельга рабіць гэтага на месцы? Ні ўлады, ні кіраўніцтва „Віценя“ не адказваюць на гэтыя пытанні».

Апроч таго, тэрытарыяльныя органы Міністэрства надзвычайных сітуацыяў у Полацку і Наваполацку не давалі дазволу на выдаванне зямель для палігону. Гэта пацвердзіў начальнік Полацкага гарадскога аддзелу надзвычайных сітуацыяў Фёдар Шаркоў.

Намеснік начальніка Наваполацкага гарадскога аддзелу надзвычайных сітуацыяў Сяргей Жукаў адзначае: «Нафтан», «Дружба» і «Палімір» ачышчаюць грунты самастойна. У іх ёсць дзеля гэтага шламанакапляльнікі. Мы размаўлялі з адмыслоўцамі на гэтых прадпрыемствах — неабходнасці дадаткова ачышчаць грунт няма».

Варта адзначыць, што

ТДА «Віцень» ужо будавала падобны палігон у Маларыцкім раёне. Аднак ён быў закрыты амаль адразу пасля з’яўлення — з-за пратэстаў мясцовага насельніцтва.
Палачане таксама настроеныя катэгарычна і гатовыя пратэставаць і перакрываць дарогі, толькі каб побач з іхнымі дамамі не з’явіўся шкодны для здароўя і наваколля палігон.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць