Не пакідаць ворагу ні банана!
Паседжанне Pады бяспекі па пытанні пагрозы НАТА і падрыхтоўцы да зімовага стойлавага перыяду праходзіла, як і патрабаваў прэзідэнт, у дзелавым стылі. Спярша абаронны міністр далажыў пра планы ворага супраць нашай Радзімы. Потым прааналізаваў матэрыяльныя магчымасьці агрэсараў і нашу здольнасць да супраціву. Высветлілася, што
наша войска мае патронаў і снарадаў на трое сутак няспыннай страляніны, гранаты і гарбузы можа шпурляць хоць да Каляд, а авіяцыя можа лётаць сорак восем гадзін без пасадкі. Танкі, не прысядаючы, здолеюць змагацца таксама трое сутак, калі іх падтрымаюць цяжкія КСК. Пасля — капцы.(Міністр асцярожна абмінуў далікатную тэму трапнасці нашых вайскоўцаў. Апошняя
інспектарская праверка паказала, што сярэдні салдат з пяці стрэлаў чатыры разы не трапляе з пяці метраў у дупу нерухомаму слану.) Пачуўшы гэтакі прагноз прэзідэнт ускіпеў, прыйшоў у шаленства, абвінаваціў усіх у зладзействе, карупцыі і маладушнасці і
запатрабаваў павялічыць тэрмін магчымай вайны да тыдня з наступным выхадам да Ла Маншу.
Нехта моцны ў геаграфіі асьмеліўся запярэчыць, што да
Пасля завялі прагматычную гаворку пра малаверагоднае, але магчымае тактычнае выраўнанне лініі фронту для далейшага наступу.
Усіх хвалявала пытанне, дзе будзем капітуляваць і як ратавацца адПрэзідэнт, які палагаднеў пасля карца валяр’янкі, сонна паслухаў развагі генералаў і абвясціў: «Адступаць будзем да Масквы і далей да Уралу.гаагска-палявых судоў.
Вы думаеце, усе гэтыя гады я дарма каўтаў сліну іхніх пацалункаў, клянчыў нафту, шліфаваў і вылізваў ідэю саюзнай дзяржавы? Мне патрэбны маштабы!"
Потым нехта нясмела прапанаваў прадумаць далейшую хаду кампаніі.
«Усё прадумана, — адрэзаў прэзідэнт. — За сабою пакідаем выпаленую зямлю. Атамную электрастанцыю і запасныя часткі да яе бярэм з сабою. Асаблівую ўвагу надаць эвакуацыі дзяцей, цяжарных жанчын і гожых маладзіц, ворагу пакідаць адно страхоцце. Пасля масавых родаў усіх апладняем наноў — нам патрэбныя салдаты — і ад Урала пачынаем шырокі партызанскі рух. Ірваць усё, што ірвецца: чыгункі, шашэйкі, глушыць рыбу, здымаць драты на алюміній і на медзь. Не пакідаць ворагу ані банана.
Сам я буду ў „Боінзе“ ў сакрэтным месцы над Беларуссю. Буду курыраваць дзеянні партызанскага штабу.Сувязь трымацьмем праз парашутыстаў». Адзін генерал хацеў спытаць, а як жа парашутысты вернуцца на «Боінг», але, пакумекаўшы, вырашыў пачакаць. «Спіс тых, хто будзе са мною ўжо складзены. У прычэпе да «Боінга» ёсць яшчэ вольныя месцы. Хто жадае, можа запісацца». Усе прысутныя, баючыся падазрэння ў нелаяльнасьці, выказалі жаданне.
«Дарэчы,
колькі танкаў мы можам не прапусьціць да Масквы?», — нечакана спытаў прэзідэнт. Абаронны міністр на момант сумеўся, а потым няўпэўнена сказаў: «Гэта залежыць ад таго, на колькі хопіць у іх грошай».
Нехта з генералаў выказаў непакой, што краіна дагэтуль не мае ваеннага флоту, не кантралюе марскіх шляхоў і абшараў. Усе пагадзіліся, што пытанне ўзнята своечасова і слушна. Прэзідэнт прапанаваў купіць у Расіі
Калі ўжо сканчалі дыскусію нехта прапанаваў купіць некалькі кітоў для марской выведкі. Прапанову прынялі і на гэтым спынілі паседжанне.
На абмеркаванне зімовага стойлавага перыяду насельніцтва часу ўжо не хапіла.Абмежаваліся рэкамендацыяй зачыняць шчыльна вокны з надыходам халадоў. У
Каментары